Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 23

2022-07-26 12:01:51 Ведаеце, колькі разоў у Бібліі паўтараецца слова "ідзіце"? Семдзесят два разы! Ужо 30 гадоў запар пілігрымы адгукаюцца на гэты заклік і вырушаюць да Маці Божай.
Праз якія мястэчкі ідуць пілігрымы? Чым адметныя гэтыя вёскі? Хто звоніць ў званы праваслаўнай царквы, сустракаючы пілігрымаў? У якім касцёле ёсць свой музей? Якой была пілігрымка 2022? А таксама пра тое, як за два гады змяніліся мясціны і людзі, што сустракалі пілігрымаў на шляху да Будслава слухайце аповед і глядзіце фотарэпартаж Ірыны Рубінавай. https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1909-yak-piligrym-piligrymu-krochym-da-matsi-bozhaj-budsla-skaj
137 viewsedited  09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 13:32:52 Ці з’яўляецца фізічнае знішчэнне кацяняці грахом? Паляванне – гэта заўсёды забойства? Ці можна прымяняць эўтаназію да жывёл? Як Касцёл ставіцца да ЭКА? Ці ёсць сітуацыі, у якіх дазваляецца зрабіць аборт? Як Касцёл ставіцца да смяротнага пакарання?

На няпростыя пытанні Аляксандры Шпілеўскай адказвае ксёндз-канонік Юрый Санько ў чарговай праграме «10 Божых наказаў».
#катэхэза

153 viewsedited  10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 11:07:26 Французская вёска Ля Салет (La Salette) раней была нікому не вядомай. Больш за 150 гадоў таму Маці Божая аб'явілася тут дзвум маленькім дзецям, якія не зналі Бога. Горкія словы, вымаўленыя Найсвяцейшай Паннай са слязамі на вачах, заклікалі да малітвы і навяртання. Мінула шмат год, а словы яе дагэтуль натхняюць многіх людзей. Пра апостальства салятынскай сям'і на Беларусі распавядаюць Алена Русецкая, Таццяна Самакар і Вадзім Бачкоўскі.
#госціўстудыі

74 viewsedited  08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 10:23:32 Госця першага выпуску праграмы "Ліхтарыкі ў цемры" – Юлія Яраслаўцава, заснавальніца дабрадзейнага праекту “Разам”.
Пра дапамогу жанчынам, што апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы, пра лекцыі аб цнатлівасці для звычайных школьніц і пра надзею на тое, што, дзякуючы такім неабыякавым людзям, няпростых жаночых гісторый стане менш, ідзе размова ў новай праграме Аліны Угорыч.
Глядзіце на нашым юцюб-канале.
#ліхтарыкіўцемры

78 views07:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 09:59:02 Што адбываецца, калі ў студыі Радыё Марыя сустракаюцца два адукаваных інтэлігентных мужчыны?
Адбываецца шчырая цікавая размова. Госць чарговай перадачы Міхася Дайняка -- пан Вадзім Бачкоўскі, каталік, гісторык, натхнёны выкладчык польскай мовы.
Пра тое, як выкладаць польскую мову вучням ад 3 да 75 год, пра захапленне асобай Папы Яна Паўла II, пра веру, сям'ю і жыццё глядзіце ў новым выпуску "Гэта па-мужчынску" нашым канале.


159 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 16:45:30 Паглядзіце на лямпачку: падаецца, гэта простае шкло і некалькі правадкоў. Але варта толькі націснуць на выключальнік і яна адразу заззяе, аддаючы свет усім, хто яго патрабуе. Так і чалавек, які прымае Божае слова, не толькі сам становіцца шчаслівым, але і дзеліццца гэтым Божым светам з іншымі, як ліхтарык, што свеціць у цемры.
Ідэя новай праграмы нарадзілася у Аліны Угорыч, якая была першым рэдактарам Радыё Марыя, дзякуючы словам Св. Хасэ Марыя Эскрыва:
“У грамадстве, якое аддзялілася ад веры і хрысціянскай маралі, неабходна па-новаму распаўсюджваць вечную праўду Евангелля: у самым сэрцы такога грамадства дзеці Божыя, паводле сваіх цнотаў, павінны ззяць як ліхтарыкі ў цемры.”
Чытайце падрабязнасці на нашым сайце.

Глядзіце прэм'еру сёння ў 21.10! https://radiomaria.by/news/1907-likhtaryki-tsemry-prem-era-pragramy
141 viewsedited  13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 11:16:35 Незвычайнае імя гэтага Папы перакладаецца, як “вельмі прыгожы”. Незвычайным было і яго жыццё. Ці можа нявольнік стаць павадыром хрысціян? Для Бога няма нічога немагчымага.
Пачалося з таго, што гаспадар навучыў свайго раба Калікста праўдам веры і Святому Пісанню, давёў да хросту, а потым вызваліў ад рабства. І гэта было толькі пачаткам гісторыі. Пра таленты, выпрабаванні і лёс Папы Калікста I распавядае сястра Дар'я Галубкова OV. https://radiomaria.by/news/1906-tu-es-petrus-papa-kalikst-i
107 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 10:42:32 Чаму Янку Купалу ў беларускай літаратуры часта называюць "паэтам нумар адзін"? Вядома, што паэта хрысцілі ў Радашковічах у касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Ці захаваліся дакументы аб гэтай падзеі? Як не зблытаць Купалу і Коласа? Чаму і калі быў зменены фінал знакамітай "Паўлінкі"? Што ў Мінску сёння нагадвае нам пра паэта? Глядзіце новы выпуск "Культурнай раніцы" з Таццянай Сапегай. Госця студыі — купалазнаўца Алена Ляшкевіч. #культурнаяраніца

110 views07:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:09:54 Увага, конкурс!
Дарагая моладзь, запрашаем вас прыняць удзел у ютуб-фестывалі Радыё Марыя "Музычны ліпень 2022". Лета — час пілігрымак, фэстаў, сустрэч, час супольных спеваў на хвалу Пану і Маці Божай. Давайце захаваем гэтыя прыгожыя спевы не толькі ў нашай памяці, але і на нашым канале, і падзелімся імі з другімі людзьмі.
Умовы конкурса шукайце на нашым сайце.
#конкурс
#музычныліпень https://radiomaria.by/news/1904-muzychny-lipen-2022
85 views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 16:28:40 “Чацвёртая запаведзь паказвае нам, што менавіта сям’я з’яўляецца тым падмуркам, які дапамагае дзіцяці будаваць адносіны з іншымі людзьмі”.
Як паводзіць сябе людзям, якія выраслі без бацькоў? Чым шанаванне адрозніваецца ад любові? Ці павінны бацькі шанаваць сваіх дзяцей? Адказы на гэтыя і другія складаныя пытанні дае ксёндз-канонік Юрый Санько у праграме “10 Божых наказаў”.
#катэхэза

135 views13:28
Адкрыць / каментаваць