Get Mystery Box with random crypto!

Posłuchaj, to do ciebie

Лагатып тэлеграм-канала posluchaj — Posłuchaj, to do ciebie P
Лагатып тэлеграм-канала posluchaj — Posłuchaj, to do ciebie
Адрас канала: @posluchaj
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 243
Апісанне з канала

Канал Вячаслава Радзівонава пра польскую музыку

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 2

2022-12-02 12:00:52 Учора ўзгадаў лічбы і рэйтынгі, і сябра мне адразу скінуў, напэўна, найбольш папулярны кліп гэтага году ў Польшчы. У Конрада Скалімоўскага, ці проста SKOLIM, і ягонага кліпа Wyglądasz Idealnie ужо 95 мільёнаў праглядаў. На жаль, ёсьць і такая польская музыка, і яе шмат хто любіць :) Цікава, што на Spotify трэк не трапіў нават у топ-100.
341 viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-12-01 14:24:37 Канец году. Усе забіваюць сторыз сваімі топамі са Spotify. Хутка падцягнуцца іншыя сэрвісы, потым пойдуць прэміі, вынікі году ад аматараў музыкі… Я не асабліва сачу за рэйтынгамі і лічбамі ў польскай музыцы, але новы трэк sahah, здаецца, блізкі да рэкордных паказчыкаў. За месяц аскетычнае відэа „Nic dwa razy” набрала 19 мільёнаў праглядаў, а песьня на Spotify — амаль 14 мільёнаў праслухоўваньняў.

sanah — адназначна адна з галоўных новых зорак польскай поп-сцэны (не дыска-пола, а нармальнай папулярнай музыкі). У гэтым годзе сьпявачка выпусьціла звышпасьпяховы альбом „UCZTA”, дзе ўсе трэкі былі запісаныя сумесна зь іншымі зоркамі: ад маладых Дар'і Завялав і Давіда Падсядла да вечна маладога Артура Роека. Апошні, між іншым, неаднойчы рассыпаўся ў камплімэнтах да Зузанны Юрчак.

Пасьля такога посьпеху ёй можна было троху адпачыць, але пад канец году яна запісала яшчэ адзін альбом „Sanah śpiewa poezyje”. І, як зразумела з назвы, зноў канцэптуальны — на вершы вядомых польскіх (за адным выняткам) паэтаў і паэтак. З папулярнага верша „Nic dwa razy” нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай (яе творчасьць, дарэчы, неаднойчы перакладалася на беларускую мову) ужо стваралі песьні. Упершыню, яшчэ ў 1965 годзе, гэта зрабіла Луцыя Прус, выканаўшы яе на вядомым фэстывалі ў Сопаце. Потым была вэрсыя гурта Maanam. Так што можна лічыць, што sanah ушанавала памяць ня толькі выбітнай польскай паэткі, але і знакавай рокершы Коры, якая памерла ў 2018 годзе.
348 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2022-11-28 11:30:00 ​Альгарытмы розных сэрвісаў усё яшчэ далёкія ад ідэалу, але Spotify шматкроць падкідваў клясныя невядомыя мне гурты. Так адбылося і з познаньскімі хлопцамі Syndrom Paryski. Гэта хоць і не глыбокі андэграўнд, але і ня зоркі: пра гурт ня пішуць мясцовыя таблоіды, а на польскай вікіпэдыі ёсьць толькі артыкул пра псыхічны разлад, які даў назоў гурту. Музыкі робяць ненапружаную інды-музыку на мяжы поп- і пост-панку. Па настроі мне яны больш за ўсё нагадваюць The Drums — такая летняя музыка з ноткамі лёгкага суму.

З 2018 году Syndrom Paryski выпусьцілі шэраг сынглаў, пару EP-шак, а ў мінулым годзе — альбом Ma​ł​e Pokoje W Du​ż​ym Mie​ś​cie. Тут ёсьць сапраўдныя гіты Nie Spię і Persyflaż, пад якія можна паслэміцца на канцэрце (дарэчы, дзякуючы гурту падняў і ўзровень адукацыі: цяпер ведаю, што такое парыскі сіндром і пэрсіфляж), але ёсьць і лірічныя творы, у тым ліку вельмі актуальная цяпер Czy Miłość Kwitnie Nawet Na Wojnie?

25-хвілінная праца з 10 трэкамі, якая ўжо год у маім плэйлісьце. Раю і вам.

Bandcamp | Spotify | YouTube
374 views08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-11-26 14:40:54 Імя Монікі Бродкі ў Польшчы вядомае даўно: у 2004 годзе яна перамагла ў лякальнай вэрсыі шоў Idol, калі ёй яшчэ нават не споўнілася 16. З тых часоў яна стабільна знаходзіцца ў топе польскіх поп-музыкаў. Пры гэтым яна адрозьніваецца ад большасьці зорак: яе творчасьць заўсёды йшла з цэтлікам alternative. Не сказаць, што ў яе песьнях быў нейкі ўхіл у цяжкую музыку, але імпэт да больш складаных аранжыровак і красовэраў прысутнічаў увесь час. Brodka мяняла імідж процьму разоў і не цуралася ангельскай мовы, у адрозьненьні ад іншых калегаў, цалкам арыентаваных на польскі рынак. Менавіта два апошніх альбомы, англамоўных, атрымаліся, на мой густ, найбольш цікавымі ў яе дыскаграфіі. Ну, а Brut, які выйшаў у мінулым годзе — дыямэнт у дыскаграфіі сьпявачкі.

Калі на папярэднім, Clashes, яе цягнула ў бок мэлянхалічнага пост-кантры, то на Brut стала больш гнуткай электронікі з жорсткім басам. Гэта абсалютна сучасны па гучаньні міжнародны рэліз: трэк Hey Man мог бы таксама арганічна гучаць на новым альбоме Yeah Yeah Yeahs, а Friuts — напрыклад, у Lykke Li. Першы сынгл з альбому Game Change і кліп на яго падкрэсьліваюць канцэптуальны настрой рэлізу. Brodka у песьнях зьвяртаецца да гендэрных пытаньняў і праблемаў грамадзтва сваёй краіны, якое вырасла на зломе эпох. Сам Brut — выдуманы горад з рэтра-футурыстчнай атмасфэрай, у якім суседнічаюць шкляныя хмарачосы і старыя брутальныя будынкі камуністычнай эпохі. Пазнавальна, праўда? :)

Месяц таму ў Монікі выйшаў новы міні-альбом Sadza, ужо на польскай мове. Я яго пакуль не рассмакаваў, але сьпявачка зноў зьмяніла імідж і саўнд. Ну, а на загалоўны трэк зьнятае цудоўнае псыхадэлічнае відэа.
420 viewsedited  11:40
Адкрыць / каментаваць
2022-11-25 19:06:37 Першы пост будзе пра Lady Pank. Гэта адна з найважнейшых зьяваў у гісторыі польскай папулярнай музыкі. У гэтым годзе гурт адзначае 40-годзьдзе дзейнасьці: ягоны першы канцэрт адбыўся 14 жніўня 1982-га ў стаўшым культавым варшаўскім клюбе Park. Праз год пра Lady Pank ведала ўся Польшча. Аднайменны першы альбом, які выйшаў у 1983, мае залаты статус, а гіты зь яго дагэтуль гучаць на радыё не толькі ў арыгінальным выкананьні, але і ў шматлікіх кавэр-вэрсыях, што пацьвярджае бязьмежную папулярнасьць гурта. Да гэтага альбому, я думаю, яшчэ вярнуся. Зараз жа пра сьвежы «жывы» альбом — MTV Unplugged, рэліз якога адбыўся акурат сёньня.

Гэта запіс варшаўскага выступу 22 чэрвеня, дзе Lady Pank выканалі свае песьні ў акустычным фармаце. Музычная частка даступная на стрымінгах, а вось відэа — толькі на сэрвісе Player.pl. На YouTube выкладзеныя пакуль два ўрыўкі — песьні Wspinaczka і Stacja Warszawa. Якасны праект па ўсіх пунктах: ад аздабленьня сцэны, абраных гітоў і запрошаных гасьцей да фінальнага прадакшна. Вельмі шкадую, што не трапіў, бо квіткі былі ў вольным доступе. Але гурт у фармаце MTV Unplugged адыграе яшчэ шэраг канцэртаў у сакавіку-красавіку ў розных гарадах Польшчы. Магчыма, што і яшчэ раз у Варшаве. Але тое будзе вясною, а ўжо 16-17 сьнежня юбілейныя канцэрты Lady Pank ў сталічнай Stodole. Квіткоў, дарэчы, ужо няма, але я пасьпеў набыць.
361 viewsedited  16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-11-25 18:58:57 Польшча — і блізкая, і далёкая для беларусаў. Закупы, візы, рэлякацыя — гэта ўжо вялікая частка найноўшай супольнай гісторыі. Але, здаецца, беларусы вельмі мала ведаюць пра польскую музыку. Хоць кропак перасячэньня ў нас багата: ад Ежы Пецярсбурскага і Чэслава Немана да Генэка Лоскі і Зянона Мартынюка. Я ўжо не кажу пра моцны ўплыў, які на стыку 80-х і 90-х мела польская музыка на беларускі рок. Нездарма тады Зьміцер Лукашук напісаў для «Крамы» запамінальнае «Я на мармуры сьцен Lady Pank пісаў».

Я хоць і не экспэрт у польскай музыцы, але даўно слухаю яе і часам хачу падзяліцца цікавымі навінамі і песьнямі. Таму я пачынаю гэты канал. Не чакайце рэгулярных публікацый і жорсткага фармату, але будзе вельмі цікава!
287 views15:58
Адкрыць / каментаваць