Get Mystery Box with random crypto!

Канец году. Усе забіваюць сторыз сваімі топамі са Spotify. Хут | Posłuchaj, to do ciebie

Канец году. Усе забіваюць сторыз сваімі топамі са Spotify. Хутка падцягнуцца іншыя сэрвісы, потым пойдуць прэміі, вынікі году ад аматараў музыкі… Я не асабліва сачу за рэйтынгамі і лічбамі ў польскай музыцы, але новы трэк sahah, здаецца, блізкі да рэкордных паказчыкаў. За месяц аскетычнае відэа „Nic dwa razy” набрала 19 мільёнаў праглядаў, а песьня на Spotify — амаль 14 мільёнаў праслухоўваньняў.

sanah — адназначна адна з галоўных новых зорак польскай поп-сцэны (не дыска-пола, а нармальнай папулярнай музыкі). У гэтым годзе сьпявачка выпусьціла звышпасьпяховы альбом „UCZTA”, дзе ўсе трэкі былі запісаныя сумесна зь іншымі зоркамі: ад маладых Дар'і Завялав і Давіда Падсядла да вечна маладога Артура Роека. Апошні, між іншым, неаднойчы рассыпаўся ў камплімэнтах да Зузанны Юрчак.

Пасьля такога посьпеху ёй можна было троху адпачыць, але пад канец году яна запісала яшчэ адзін альбом „Sanah śpiewa poezyje”. І, як зразумела з назвы, зноў канцэптуальны — на вершы вядомых польскіх (за адным выняткам) паэтаў і паэтак. З папулярнага верша „Nic dwa razy” нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай (яе творчасьць, дарэчы, неаднойчы перакладалася на беларускую мову) ужо стваралі песьні. Упершыню, яшчэ ў 1965 годзе, гэта зрабіла Луцыя Прус, выканаўшы яе на вядомым фэстывалі ў Сопаце. Потым была вэрсыя гурта Maanam. Так што можна лічыць, што sanah ушанавала памяць ня толькі выбітнай польскай паэткі, але і знакавай рокершы Коры, якая памерла ў 2018 годзе.