Get Mystery Box with random crypto!

​Альгарытмы розных сэрвісаў усё яшчэ далёкія ад ідэалу, але Sp | Posłuchaj, to do ciebie

​Альгарытмы розных сэрвісаў усё яшчэ далёкія ад ідэалу, але Spotify шматкроць падкідваў клясныя невядомыя мне гурты. Так адбылося і з познаньскімі хлопцамі Syndrom Paryski. Гэта хоць і не глыбокі андэграўнд, але і ня зоркі: пра гурт ня пішуць мясцовыя таблоіды, а на польскай вікіпэдыі ёсьць толькі артыкул пра псыхічны разлад, які даў назоў гурту. Музыкі робяць ненапружаную інды-музыку на мяжы поп- і пост-панку. Па настроі мне яны больш за ўсё нагадваюць The Drums — такая летняя музыка з ноткамі лёгкага суму.

З 2018 году Syndrom Paryski выпусьцілі шэраг сынглаў, пару EP-шак, а ў мінулым годзе — альбом Ma​ł​e Pokoje W Du​ż​ym Mie​ś​cie. Тут ёсьць сапраўдныя гіты Nie Spię і Persyflaż, пад якія можна паслэміцца на канцэрце (дарэчы, дзякуючы гурту падняў і ўзровень адукацыі: цяпер ведаю, што такое парыскі сіндром і пэрсіфляж), але ёсьць і лірічныя творы, у тым ліку вельмі актуальная цяпер Czy Miłość Kwitnie Nawet Na Wojnie?

25-хвілінная праца з 10 трэкамі, якая ўжо год у маім плэйлісьце. Раю і вам.

Bandcamp | Spotify | YouTube