Get Mystery Box with random crypto!

Імя Монікі Бродкі ў Польшчы вядомае даўно: у 2004 годзе яна пе | Posłuchaj, to do ciebie

Імя Монікі Бродкі ў Польшчы вядомае даўно: у 2004 годзе яна перамагла ў лякальнай вэрсыі шоў Idol, калі ёй яшчэ нават не споўнілася 16. З тых часоў яна стабільна знаходзіцца ў топе польскіх поп-музыкаў. Пры гэтым яна адрозьніваецца ад большасьці зорак: яе творчасьць заўсёды йшла з цэтлікам alternative. Не сказаць, што ў яе песьнях быў нейкі ўхіл у цяжкую музыку, але імпэт да больш складаных аранжыровак і красовэраў прысутнічаў увесь час. Brodka мяняла імідж процьму разоў і не цуралася ангельскай мовы, у адрозьненьні ад іншых калегаў, цалкам арыентаваных на польскі рынак. Менавіта два апошніх альбомы, англамоўных, атрымаліся, на мой густ, найбольш цікавымі ў яе дыскаграфіі. Ну, а Brut, які выйшаў у мінулым годзе — дыямэнт у дыскаграфіі сьпявачкі.

Калі на папярэднім, Clashes, яе цягнула ў бок мэлянхалічнага пост-кантры, то на Brut стала больш гнуткай электронікі з жорсткім басам. Гэта абсалютна сучасны па гучаньні міжнародны рэліз: трэк Hey Man мог бы таксама арганічна гучаць на новым альбоме Yeah Yeah Yeahs, а Friuts — напрыклад, у Lykke Li. Першы сынгл з альбому Game Change і кліп на яго падкрэсьліваюць канцэптуальны настрой рэлізу. Brodka у песьнях зьвяртаецца да гендэрных пытаньняў і праблемаў грамадзтва сваёй краіны, якое вырасла на зломе эпох. Сам Brut — выдуманы горад з рэтра-футурыстчнай атмасфэрай, у якім суседнічаюць шкляныя хмарачосы і старыя брутальныя будынкі камуністычнай эпохі. Пазнавальна, праўда? :)

Месяц таму ў Монікі выйшаў новы міні-альбом Sadza, ужо на польскай мове. Я яго пакуль не рассмакаваў, але сьпявачка зноў зьмяніла імідж і саўнд. Ну, а на загалоўны трэк зьнятае цудоўнае псыхадэлічнае відэа.