Get Mystery Box with random crypto!

Першы пост будзе пра Lady Pank. Гэта адна з найважнейшых зьява | Posłuchaj, to do ciebie

Першы пост будзе пра Lady Pank. Гэта адна з найважнейшых зьяваў у гісторыі польскай папулярнай музыкі. У гэтым годзе гурт адзначае 40-годзьдзе дзейнасьці: ягоны першы канцэрт адбыўся 14 жніўня 1982-га ў стаўшым культавым варшаўскім клюбе Park. Праз год пра Lady Pank ведала ўся Польшча. Аднайменны першы альбом, які выйшаў у 1983, мае залаты статус, а гіты зь яго дагэтуль гучаць на радыё не толькі ў арыгінальным выкананьні, але і ў шматлікіх кавэр-вэрсыях, што пацьвярджае бязьмежную папулярнасьць гурта. Да гэтага альбому, я думаю, яшчэ вярнуся. Зараз жа пра сьвежы «жывы» альбом — MTV Unplugged, рэліз якога адбыўся акурат сёньня.

Гэта запіс варшаўскага выступу 22 чэрвеня, дзе Lady Pank выканалі свае песьні ў акустычным фармаце. Музычная частка даступная на стрымінгах, а вось відэа — толькі на сэрвісе Player.pl. На YouTube выкладзеныя пакуль два ўрыўкі — песьні Wspinaczka і Stacja Warszawa. Якасны праект па ўсіх пунктах: ад аздабленьня сцэны, абраных гітоў і запрошаных гасьцей да фінальнага прадакшна. Вельмі шкадую, што не трапіў, бо квіткі былі ў вольным доступе. Але гурт у фармаце MTV Unplugged адыграе яшчэ шэраг канцэртаў у сакавіку-красавіку ў розных гарадах Польшчы. Магчыма, што і яшчэ раз у Варшаве. Але тое будзе вясною, а ўжо 16-17 сьнежня юбілейныя канцэрты Lady Pank ў сталічнай Stodole. Квіткоў, дарэчы, ужо няма, але я пасьпеў набыць.