Get Mystery Box with random crypto!

Польшча — і блізкая, і далёкая для беларусаў. Закупы, візы, рэ | Posłuchaj, to do ciebie

Польшча — і блізкая, і далёкая для беларусаў. Закупы, візы, рэлякацыя — гэта ўжо вялікая частка найноўшай супольнай гісторыі. Але, здаецца, беларусы вельмі мала ведаюць пра польскую музыку. Хоць кропак перасячэньня ў нас багата: ад Ежы Пецярсбурскага і Чэслава Немана да Генэка Лоскі і Зянона Мартынюка. Я ўжо не кажу пра моцны ўплыў, які на стыку 80-х і 90-х мела польская музыка на беларускі рок. Нездарма тады Зьміцер Лукашук напісаў для «Крамы» запамінальнае «Я на мармуры сьцен Lady Pank пісаў».

Я хоць і не экспэрт у польскай музыцы, але даўно слухаю яе і часам хачу падзяліцца цікавымі навінамі і песьнямі. Таму я пачынаю гэты канал. Не чакайце рэгулярных публікацый і жорсткага фармату, але будзе вельмі цікава!