Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2021-09-13 10:00:41
#Латыгаль, Свята-Мікалаеўская царква
пач. ХХ ст. / сучасны стан
Досыць арыгінальны і адметны будынак, былая ўніяцкая царква. Агулам, у нас захавалася не так шмат помнікаў беларускага драўлянага дойлідства ХVIII ст. Сёлета, да 250-годдзя храма, парафія збірае грошы на рэмонт, дапамагчы можна тут.
(крыніца: @spadczyna)
3.2K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 11:15:19
Як вам?
713 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 11:15:13
#Асава, касцёл св.Юрыя
1900 / 2021
Гарадзеншчына багата на прыгожыя касцёлы, адзін з іх можна пабачыць у вёсцы Асава, што ў Вярэнаўскім раёне. Мураваны храм збудавалі ў пачатку мінулага стагоддзя замест драўлянага, які ўжо не мог змясціць усіх парафіян. Атрымаўся велічны неагатычны будынак, які ўражвае як вонкавым выглядам, так і інтэр'ерамі.
(фота: Aliaksei Lastouski)
2.2K views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 12:10:05
#Мілавіды, капліца
1934 / 2021
Мемарыял у гонар паўстанцаў, якія загінулі ў бітве пад Мілавідамі ў 1863 г. Літаральна насупраць стаіць крыж і па жаўнерам царскага войска. Помнікі знаходзяцца ў добрым стане.
(фота: Яўген Крукоўскі)
476 views09:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 11:00:48
#Баранавічы, вул. Марыінская
1916 / 2021
Марыінская / Hauptstraße, сёння Савецкая. Сёлета, да 150-годдзя горада, графіці з дадзенай паштоўкай зрабілі на адным з будынкаў вуліцы, толькі нямецкіх жаўнераў з арыгінала там няма:)
(фота: @poshtabel)
779 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 10:30:25
#Сянно, касцёл св.Тройцы
1913 / 2021
Знішчаны савецкай уладай ў 60-ых. Ужо ў наш час тамтэйшы ксёндз Мікалай Ермашкевіч выступіў з ініцыятывай пабудаваць падобны храм на старым месцы, каб "захаваць спадкаемства і нагадаць людзям аб страчанай спадчыне". Грамадой сабралі грошы, ідэю атрымалася ажыццявіць. Што праўда, новы будынак атрымаўся ў 9 разоў меньшы за арыгінал.
(фота: Янка Спеў)
221 views07:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 11:15:20
#Нясвіж, ратуша
20-ыя гг. ХХ ст. / 2021
Ратуша ў Нясвіжы (XVI ст.) з'яўляецца найстарэйшай з тых, якія яшчэ захаваліся ў Беларусі. Будынак неаднакроць цярпеў ад пажараў, але кожны раз яго адбудоўвалі. Сучасны выгляд набыў пасля рэканструкцыі ў пачатку 2000-ых. Сёння тут музей і гандлёвыя ўстановы.
(фота: another_belarus)
919 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 11:45:02
#этнаграфія, #Сербаў
"На порозе скрябуць картоплю"
Яшчэ адзін цікавы здымак з вандроўкі Ісака Сербава па Беларусі. Свае фота ён часта падпісваў на мясцовай гаворцы.
в.Васілевічы, Рэчыцкі р-н, 1912 г.
(з калекцыі Віленскага ўніверсітэта)
618 views08:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 11:00:22 Добры дзень!

У межах акцыі #беларускіпанядзелак працягваем знаёміць вас з праектамі, якія прасоўваюць беларускай мову, гісторыю і культуру. Сёння хацелася б звярнуць вашу увагу на канал @lohkaja_mova: тут распавядаюць пра беларускую лексіку, будзе карысна ўсім, хто хоча папоўніць свой слоўнікавы запас. Мне канал падабаецца за рэгулярныя публікацыі, адсутнасць рэкламы і добры кантэнт, таму і раю
642 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 12:50:33
#Менск, вул. Захар'еўская
пач. ХХ ст. / сучасны від
Галоўная магістральная вуліца горада, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI ст., як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту. Была перапланавана пры Захарыі Якаўлевічэ Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар. Шэраговая забудова была амаль цалкам знішчана падчас Другой Сусветнай, пасля вайны вуліцу пашырылі да праспекта, сёння гэта праспект Незалежнасці.
(фота: Аляксей Мацюшкоў)
437 views09:50
Адкрыць / каментаваць