Get Mystery Box with random crypto!

#Менск, вул. Захар'еўская пач. ХХ ст. / сучасны від Галоўная м | Палявая пошта

#Менск, вул. Захар'еўская
пач. ХХ ст. / сучасны від
Галоўная магістральная вуліца горада, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI ст., як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту. Была перапланавана пры Захарыі Якаўлевічэ Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар. Шэраговая забудова была амаль цалкам знішчана падчас Другой Сусветнай, пасля вайны вуліцу пашырылі да праспекта, сёння гэта праспект Незалежнасці.
(фота: Аляксей Мацюшкоў)