Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2021-10-02 13:30:20
#Беняконі, касцёл св.Яна Хрысціцеля
пач. ХХ ст. / 2021
Будаўніцтва новага мураванага храма скончылася ў 1902 г., ён стаіць на гістарычным месцы, дзе раней быў драўляны будынак. За саветамі касцёл не працаваў, але ў канцы 80-ых вернікі атрымалі яго назад і хутка аднавілі. Неўзабаве парафія ў Беняконях стала першай пляцоўкай таварыства палацінаў у Беларусі.
(фота: vandrouki.bel)
97 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 16:00:22
#Іўе, вадзяны млын
1916 / 2021
(фота: @poshtabel)
669 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 13:40:31
#Германавічы, касцёл Перамянення Гасподняга
1900 / 2021
Помнік віленскага барока ХVIII ст., храм дзейнічае і сёння. На сучасным фота бачна пахаванне жаўнераў Войска Польскага, на момант вандроўкі там вяліся працы па рэстаўрацыі мемарыяла. Спадзяемся, у будучыні знойдуцца рэсурсы і на аднаўленне фасада, які пакуль выглядае даволі дэпрэсіўна.
(фота: @clubbelarus)
785 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 10:00:18 У межах акцыі #беларускіпанядзелак працягваем распавядаць пра праекты ў тэлеграме, якія прасоўваюць беларускую мову, гісторыю, культуру . Сёння ў падборцы 5-ка цікавых беларускамоўных каналаў:

Мода На Мову — канал для вывучэння мовы праз яе выкарыстанне. Прымаўкі, фразеалагізмы, жарты, відэа, аўдэа, вытрымкі з заканадаўства і добрыя парады. Далучайся!

Крыпта_Беларусь — першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.

Саюз беларускіх пісьменнікаў — найстарэшая творчая арганізацыя Беларусі. Гісторыя і сучаснасць беларускай літартуры без цэнзуры і прапаганды. Даты, імёны, вершы - ад класікаў да сучасных аўтараў. Кніжныя навінкі і цікавосткі літаратурнага жыцця.

Арт Вандроўня — клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, выставы, лекцыі, онлайны.

Беларускі Бабілон — аўтарскі канал экскурсавода Цімафея Акудовіча. Каментары, аналітыка, анонсы. Беларуская гісторыя ў нечаканых ракурсах.
1.5K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-25 14:00:50
#Менск, касцёл св.Войцеха
1912 / 2021
На старым здымку бачна ўжо Прэабражэнскі манастыр: пасля паразы паўстання 1863-1864 гг. стары касцёл перадалі праваслаўнай царкве, храм значна перабудавалі з барока на рэтраспектыўна-рускі стыль. Будынак перажыў Другую Сусветную, але быў знішчаны бальшавікамі ў 60-ых.
(фота: belarus_through_time)
1.8K views11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 18:00:22
#забытаявайна
#Горадня, пахаванне жаўнераў
З калекцыі Зміцера Шаўнуха
У часы Першай Сусветнай на тэрыторыі горада было некалькі месцаў, дзе хавалі забітых салдат. Адна з брацкіх магіл трапіла на паштоўку 1916-ага года, таксама на ёй бачым частку старога вакзала, які значна пацярпеў ад баявых дзеянняў.
(фота: @poshtabel)
754 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 18:00:12
750 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 14:32:18
#Рэчыца, касцёл св.Тройцы
1913 / 2021
Прыгожая неаготыка пачатку мінулага стагоддзя, пэўна, спадарства ўжо бачыла падобныя храмы з чырвонай цэглы падчас вандровак па Беларусі. За савецкім часам большасць такіх будынкаў карысталі пад гаспадарчыя патрэбы, дадзены касцёл не стаў выключэннем: тут былі склад, электрастанцыя і нават піўная. У 90-ых вернікі пачалі вяртаць сваё і пакрысе аднаўляць, у Рэчыцы ў іх атрымалася.
(фота ад падпісчыка)
188 views11:32
Адкрыць / каментаваць
2021-09-19 11:00:17
396 viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:50:04
#Глыбокае, #этнаграфія
Святкаванне Дажынак у 1934 г.
(крыніца: philomates)
627 views10:50
Адкрыць / каментаваць