Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2021-12-31 14:35:07
За 2021 наш канал падрос на тысячу сяброў і сябровак, паболела і валанцераў з розных куткоў Беларусі, таксама ў нас з'явіўся інстаграм. Безумоўна, вашая ўвага і падтрымка надаюць матывацыі і далей працаваць з Палявой поштай і распавядаць пра (не)знаёмую Беларусь .

Дзякуй, паважанае спадарства, шчыра віншую ўсіх з надыходзячымі святамі! Няхай добрыя чаканні споўняцца ў 2022
586 views11:35
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 10:00:31
#Янаў, Свята-Пакроўская царква
Пабудавана ў пачатку ХХ ст. Храм неаднакроць спрабавалі закрыць ці зруйнаваць, але царква амаль увесь час працавала, перажыўшы рэвалюцыі, войны і савецкую ўладу. Атрымалася захаваць і каштоўны збор іконаў XVII-XVIII ст.

Паштоўка 1916 г.,
фота да апошняй рэканструкцыі: vetliva.by
Сучаснае: Дар'я Мельнічук
682 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 15:00:02
Калядныя паштоўкі складаюць асобную тэму ў філакартыі, вядома, і нашы выдавецтвы ў розныя часы рабілі адпаведныя карткі. Гэтая была надрукавана беларускім эміграцыйным выдавецтвам "Бацькаўшчына" у 50-ых. У серыі ёсць яшчэ некалькі, з падобным сюжэтам, але іншымі вершамі беларускіх паэтаў.

Паштовыя карткі захоўваюцца ў калекцыі Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва, Нью-Ёрк.

Віншую са святам, спадарства
1.5K viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 12:20:22
#Берасце, жаночая гімназія
пач. ХХ ст. / 2021
Пачала працаваць у 1905 г. Цягам навучання, якое складала 7 год, гімназісткі асвойвалі замежныя мовы, матэматыку, геаграфію, закон Божы, сярод іншых прадметаў былі і дамаводства, таксама спевы і танцы. Установа адукацыі спыніла існаванне ў часы Першай Сусветнай вайны.
(фота: Кацярына Радзюк)
681 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-12-18 14:40:03
#Кобрын, вул.Пінская
1916 / 2021
(фота: Вольга Грыгорык)
580 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-12-14 13:00:22
#Івянец, касцёл св. Аляксея
1930 / 2021
Помнік архітэктуры неагатычнага стылю, пабудаваны ў 1905-1907 гг. Не пацярпеў падчас войнаў, за савецкім часам тут было толькі кнігасховішча, таму будынак добра захаваўся да нашага часу.
(фота: Святлана Доўжык)
1.0K views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 13:11:20
#Пружаны, від на вул. Аляксандраўскую
1917 / 2021
(фота: Ганна Клімовіч)
560 views10:11
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 15:00:16
#Віцебск, палац губернатара
Былая шляхецкая сядзіба, якую ў ХІХ ст. перабудавалі пад рэзідэнцыю генерал-губернатара. Будынак быў моцна пашкоджаны ў часы Другой Сусветнай, але пасля яе адноўлены. Ад таго часу і да сёння тут абласное кіраўніцтва КДБ.
(фота: evitebsk.com)
425 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 11:00:06
#Рэпля, касцёл дзевы Марыі
пач. ХХ ст. / 2021
(фота: everything.kz)
791 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 11:00:02
791 views08:00
Адкрыць / каментаваць