Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2021-11-30 12:00:33
#Баранавічы, Палескі вакзал
1909 / 2021
(фота: @poshtabel)
664 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 10:45:04
#Ліда, 1917 г.
Рэдкая паштоўка, на якой не адзін відарыс, а адразу калаж з некалькіх. Калі з цывільнай забудовы ХІХ ст. у горадзе амаль нічога не засталося, то вось Фарны касцёл захаваўся, а замак дык наогул адбудавалі. Дарэчы, ці ёсць у нас людзі з Ліды, пазначце ніжэй, калі ласка:)
762 views07:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 11:00:24
#Сноў, від на вул.Нясвіжскую
1918 / 2021
(фота: belarus_through_time)
692 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 16:30:23
#Булгак
#Клецак, касцёл св. Тройцы
1925 / 2021
Каталіцкі, пратэстанцкі, зноў каталіцкі, храм у Клецку стаў сведкам шматлікіх падзей цягам сваёй багатай гісторыі. На жаль, будынак XVI ст. не дайшоў да нашага часу: быў пашкоджаны ў Другую Сусветную, зруйнаваны бальшавікамі ў 50-ых. У пачатку нашага стагоддзя ў горадзе пабудавалі новы касцёл, які сваёй архітэктурай нечым нагадвае папярэдні.
(фота: poshyk.info, fotobel.by)
1.7K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 10:30:23
#Горадня, від на горад
1918 / 2021
(паштоўка: З.Шаўнуха, фота: @poshtabel)
553 views07:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-07 11:15:25
#Паставы, касцёл св. Антонія
1930 / сучасны стан
Удалае спалучэнне манументальных формаў храма з чырвонай цэглы, дапоўненае прыгажосцю возера, з'яўляецца адметнай і вельмі маляўнічай архітэктурна-ландшафтнай кампазіцыяй. Не дзіўна, што касцёл ужо даўно стаў візітоўкай горада і раёна. Яго двойчы адбудоўвалі: пасля разбурэнняў Першай Сусветнай, і пасля савецкай улады. За апошняй у храме быў спачатку склад збожжа, а потым фабрычны цэх.
(фота: vedaj.by)
772 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 12:00:48
#Cлонім, від на Шчару
1917 / 2020
(фота: Віталь Марны)
321 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 11:20:32 Першая падборка ў лістападзе выходзіць за межы рубрыкі #беларускіпанядзелак, але ж у нас кожны дзень беларускі, так?:)

Сёння сустракайце праекты, якія прысвечаны вандроўкам,нашай гісторыі і...мемам!

@belarus_sacral - адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

@pabielarusku - штодня свежыя і класічныя мемы ды жарцікі на роднай мове. Смейся з намі, рагачы з сябрамі!

@kufar_starazytnasc - старонка экскурсавода і музеяўнаўца Паўла Каралёва. Уратоўваем беларускую спадчыну (часта з-пад каўша экскаватара). Рэстаўруем і ладзім выставы. Шануйма сваё!

@belmne — Падарожжа па беларускай гiсторыi. Грандыёзныя падзеi i нечаканыя старонкi. Усё, што пакiнула ў нас сляды.

@tropinki - Сцежкі Беларусі - цікавыя месцы, аўтарскія маршруты, экалагiчны турызм, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны Беларусі.
658 views08:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 12:00:02
#Івацэвічы, чыгуначны вакзал
30-ыя гг. ХХ ст. / 2021
(фота: @poshtabel)
743 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 14:10:30
#Баранавічы, аўтапрабег
З нагоды дня аўтамабіліста (усіх хто святкуе, віншую!) прыгадалася дадзеная паштовая картка:
У 1912 г. быў арганізаваны аўтапраберг па маршруце Пецярбург-Вільня- Горадня-Менск-Смаленск-Масква-Пецярбург, у якім удзельнічалі 45 аўто 20ці розных кампаній. Ваеннае ведамства такім чынам хацела абраць лепшыя машыны для арміі. Удзельнікі гэтых падзей спыняліся і ў Баранавічах, чаму мясцовае выдавецтва прысвяціла адну з сваіх картак.

Рэдкая паштоўка захоўваецца ў калекцыі тутэйшага краязнаўчага музея.
855 viewsedited  11:10
Адкрыць / каментаваць