Get Mystery Box with random crypto!

#Баранавічы, аўтапрабег З нагоды дня аўтамабіліста (усіх хто | Палявая пошта

#Баранавічы, аўтапрабег
З нагоды дня аўтамабіліста (усіх хто святкуе, віншую!) прыгадалася дадзеная паштовая картка:
У 1912 г. быў арганізаваны аўтапраберг па маршруце Пецярбург-Вільня- Горадня-Менск-Смаленск-Масква-Пецярбург, у якім удзельнічалі 45 аўто 20ці розных кампаній. Ваеннае ведамства такім чынам хацела абраць лепшыя машыны для арміі. Удзельнікі гэтых падзей спыняліся і ў Баранавічах, чаму мясцовае выдавецтва прысвяціла адну з сваіх картак.

Рэдкая паштоўка захоўваецца ў калекцыі тутэйшага краязнаўчага музея.