Get Mystery Box with random crypto!

#Рэчыца, касцёл св.Тройцы 1913 / 2021 Прыгожая неаготыка пачат | Палявая пошта

#Рэчыца, касцёл св.Тройцы
1913 / 2021
Прыгожая неаготыка пачатку мінулага стагоддзя, пэўна, спадарства ўжо бачыла падобныя храмы з чырвонай цэглы падчас вандровак па Беларусі. За савецкім часам большасць такіх будынкаў карысталі пад гаспадарчыя патрэбы, дадзены касцёл не стаў выключэннем: тут былі склад, электрастанцыя і нават піўная. У 90-ых вернікі пачалі вяртаць сваё і пакрысе аднаўляць, у Рэчыцы ў іх атрымалася.
(фота ад падпісчыка)