Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2021-08-01 18:25:12
#Баранавічы, вакзал
пач ХХ ст. / 2021

Аматары вандровак цягніком ведаюць, што ў нас на чыгунцы хапае сумленных і добрых людзей, то ўсіх датычных да гэтай цяжкай працы адміністрацыя канала віншуе з прафесійным святам

Цікава, ці знойдуцца,
сярод нашых падпісчыкаў і падпісчыц супрацоўнікі БЧ, пазначце, калі ласка, ніжэй
(фота: @poshtabel)
560 views15:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 18:25:09
557 views15:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 12:30:50
#Пінск, вул. Кіеўская
1917 / 2020
Сучасная вуліца Леніна. На паштоўцы яшчэ можна пабачыць велічны касцёл св.Станіслава, знішчаны бальшавікамі ў 50-ых.
(фота: Марыя Кліменцьева)
451 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 12:30:40
2.1K views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 12:15:52
#забытаявайна
Вынікі атакі каля Гарадзішча/Скробава
Баранавіцкі раён, ліпень 1917
(фота з архіваў Яўгена Крукоўскага)

28 ліпеня 1914 года пачынаецца Першая Сусветная вайна, праз некалькі дзён да супрацьстаяння далучаецца Расейская Імперыя. Неўзабаве з нашай краіны чарговы раз зробяць палігон, а то значыць разбурэнне, масавае бежанства і безліч ахвяр. Цяжка ўявіць суцэльны масштаб гэтай катастрофы, калі на фота нельга пабачыць дол у лесе: ён высланы людзьмі на колькі хапае вока. Адзін з незлічоных эпізодаў жаху і бессэнсоўнасці ў тагачаснай Беларусі.
505 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 15:20:48
#Чашнікі, касцёл св.Лукі
1913/2021
Пасля задушэння паўстання Каліноўскага быў перададзены праваслаўнай царкве. У 1930 -ых вежы сабора знеслі i будынак перарабілі пад дом культуры. Пашкоджаны ў Другую Сусветную і канчаткова знішчаны ў 60-ых.
(фота: Янка Спеў)
1.9K views12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 10:13:45
#Юхнін, #этнаграфія
"Сяляне з вёскі Лучнікі"
Першую серыю паштовак Самір Юхнін выдаў у Вільне яшчэ да Першай Сусветнай. На картках можна пабачыць фотаздымкі не толькі Слуцка, але і сялян, якія жылі ў навакольных вёсках. Агулам вядома каля 30 сюжэтаў, этнаграфічныя пачынаюцца з №23.
(крыніца: humus.livejournal)
2.3K views07:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 09:40:12
#Булгак
#Крэва, рэшткі Княскай вежы
пач ХХ ст. / 2021
У часы Першай Сусветнай праз мястэчка праходзіла лінія фронту, у выніку тыя руіны замка, што яшчэ захаваліся, былі знішчаны амаль што ўшчэнт.На здымку спадара Яна бачны стан вежы да вайны. Дарэчы, пра знакамітага фатографа нядаўна выйшаў класны артыкул, пачытаць можна па спасылцы.
(фота: @poshtabel)
638 views06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 10:00:06
#Менск, могілкі нямецкіх жаўнераў
40-ыя / 2021
фота з калекцыі Руслана Равякі
Каля будынка АН БССР хавалі салдат, якія памерлі ў мясцовых лазарэтах. Пахаванне ліквідавана ў 1954 г.
(фота: @poshtabel)
756 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 11:10:35
#Горадня, Стары мост
1916 / 2021
(фота: Максім Юдзін)
9.3K views08:10
Адкрыць / каментаваць