Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2021-07-14 10:00:58
#Сталовічы, касцёл св. Яна Хрысціцеля
1916 / 2020
Былая рэзідэнцыя Мальтыйскага Ордэна на тэрыторыі Беларусі. Пасля задушэння паўстання Каліноўскага храм пераасвяцілі ў праваслаўны, адпаведна змяніўся і знешні выгляд, што яшчэ можна пабачыць на паштоўках і фота часоў Першай Сусветнай.
(фота: planetabelarus.by)
550 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 10:06:08
#адраджэнне
#Паланечка, палац Радзівілаў
Працягваем сачыць за аднаўленнем былой сядзібы. Працэс ідзе, сіламі валанцёраў ужо расчышчаны ад смецця некалькі пакояў у палацы, навакольная тэрыторыя і флігель. Тут ужо адбыўся невялічкі канцэрт, праходзіць выстава, дзясяткі людзей са ўсёй Беларусі прыязджаюць на талаку. Паўдзельнічаць можаце і вы:) За навінамі праекта можна сачыць у тэлеграме ці інстаграме. Далучайцеся!
(фота: @polonechkapalace і @poshtabel)
666 views07:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 10:15:16
#Сянно, Мікалаеўскі сабор
1907 / 2021
Як і іншыя цэрквы і касцёлы ў горадзе, быў закрыты ў 30-ых і пазней знішчаны савецкай уладай.
Сёння тут мясцовая сярэдняя школа.
(фота: Янка Спеў)
52 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:50:12
#Баранавічы, вул. Аляксандраўская
Выдавецтва: Dr.Trenkler & Co., Leipzig
1916
/ 2021
У першай палове ХХ ст. Баранавічы паспелі пабываць пад рознымі адміністрацыямі, адпаведна кожнай новай уладзе асноўныя вуліцы мянялі назву. У гэтай атрымаўся такі урбанімічны ланцужок: Аляксандраўская - Kaiser Wilhelm Straße - Senatorska - Пралетарская - Аптэчная - сучасная Горкага.
(фота: @poshtabel)
450 views08:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:50:04
2.0K views08:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 09:45:38
#Райца, царква св.Барбары
1923 / сучасны стан
Першапачаткова касцёл і пахавальня роду Раецкіх, пасля задушэння паўстання 1863-1864 гг. каталіцкі храм пераасвяцілі ў праваслаўны. Ён цудам захаваўся да нашага часу: што не зруйнавалі ў Першую і Другую Сусветную, хацелі знішчыць за саветамі, але не далі рады. Напаўразбураны будынак дачакаўся сваёй рэстаўрацыі ўжо пачатку ХХI стагоддзя.
(фота: vedaj.by)
483 views06:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 10:00:50 Добры дзень

У межах акцыі #беларускіпанядзелак працягваем распавядаць пра праекты, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы, гісторыі і культуры. Сёння падборка каналаў на розныя тэмы: ад вандровак да аховы прыроды, ад гісторыі да абароны моўных правоў. Спадзяюся, штосьці прыйдзецца вам да густу:

Ахова птушак Бацькаўшчыны — найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі. Цікавыя факты пра птушак і звяроў, парады ад спецыялістаў, актуальныя навіны пра ахову прыроды Беларусі.

Беларускі піонэр — аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура.

Умовы для мовы — як абараніць беларускую мову ў Беларусі. Звароты за беларускую мову, кампаніі да якіх можна далучыцца, навіны, парады юрыста.

Sacral_BY — аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.

Сцежкі Беларусі — цікавыя мясціны, аўтарскія здымкі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення культурнай спадчыны.
2.5K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 10:00:35
#Баруны, касцёл св. апосталаў Пятра і Паўла
1916 / нашы дні
На Ашмяншчыне можна знайсці багата архітэктурных помнікаў, адным з самых прыгожых з'яўляецца храм у Барунах. Варты ўвагі і абраз Маці Божай Барунскай, адна з найбольш шанаваных хрысціянскіх святынь Беларусі захоўваецца ў касцёле.
(фота: Maksim Liashko)
537 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 10:00:24
540 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 10:00:34
#Мір, царква св.Тройцы
1900 / 2021
Праваслаўны храм з'явіўся ў мястэчку яшчэ ў ХVI стагоддзі, але з цягам часу былы барочны будынак цалкам змяніўся. Сучасныя рысы царква набыла ў 1870-ых. З нядаўніх "паляпшэнняў" можна адзначыць пазалочаныя цыбуліны, якія раней былі блакітнымі.
(фота: belarus_through_time)
1.8K views07:00
Адкрыць / каментаваць