Get Mystery Box with random crypto!

Палявая пошта

Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта П
Лагатып тэлеграм-канала poshtabel — Палявая пошта
Адрас канала: @poshtabel
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-06-29 14:01:12
#Горадня, чыгуначны вакзал
1916 / 1947 / 2021
Прыгожы будынак ХIХ ст. больш нагадваў палац чым вакзал. Быў адноўлены пасля разбурэнняў Другой Сусветнай, але ў 80-ых быў знішчаны. Крыўдна за Горадню, бо горад страціў больш пасля вайны, чым падчас яе.
(фота: Lizaveta Naurotskaya)
4.7K views11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-27 10:00:22
#Бабруйск, вул.Мураўёская
пач. ХХ ст./ 2021
Ужо з іншай назвай (Сацыялістычная), але як і стагоддзе таму, на вуліцы квітнее гандаль: уздоўж галоўнай гарадской артэрыі і сёння можна знайсці безліч крамаў, кафэ і рэстарацый.
(фота: Наста Сіліцкая)
2.4K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-25 15:00:58
#Суботнікі, касцёл св. Уладзіслава
1898 / 1905 / 2021
Апошняя драўляная святыня ў Суботніках была пабудавана на сродкі Юрыя Абрамовіча, тагачаснага ўладальніка мястэчка. Пры новых гаспадарах, графах Умястоўскіх, на старым месцы з'явіўся мураваны храм. Касцёл перажыў Другую Сусветную, не зачыняўся за савецкім часам, і таму цудоўна захаваўся да нашых дзён.
(фота: @poshtabel)
1.3K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 10:00:37
#Магілёў, агульны від
з калекцыі Алега Лісоўскага
1909 / 2021
Стары горад цяжка пазнаць на сучасным здымку: што не зруйнавалі немцы ў Другую Сусветную, пасля вайны дабілі ўжо бальшавікі. У атачэнні навабудаў яшчэ можна ўбачыць тэатр і сабор св. Станіслава. Выдатны барочны касцёл св.Ксаверыя з калегіумам езуітаў, як і большасць тагачаснай шараговай забудовы, не дайшлі да нашых дзён.
(фота: Лізавета Шумякова)
3.0K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-09 09:45:18
#Берасце, харальная сінагога
пач. ХХ ст. / 2021
Пасля Другой Сусветнай у храме зрабілі кінатэатр. У выніку рэканструкцыі ў 70-ых, ад старога будынка захаваліся толькі некаторыя сцены. Кажуць, на цокальным паверсе яшчэ можна пабачыць надпісы на іўрыце.
(фота: Ілля Міхальчук)
4.1K views06:45
Адкрыць / каментаваць
2021-06-09 09:45:03
3.0K views06:45
Адкрыць / каментаваць
2021-06-07 15:50:30
#забытаявайна
Від на Нарач (1917)
Былі алічбаваны і размешчаны ў сеціве фотаздымкі нямецкага доктара Віктара Беккера, які ў часы Першай Сусветнай служыў на тэрыторыі Беларусі. Яго ўнук наведваў нашу краіну і падзяліўся архівам дзеда. Гісторыю цудоўнай знаходкі і цікавыя здымкі можна знайсці па спасылцы.
(фота: Віктар Беккер)
2.5K views12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-06-05 10:00:10
#Баранавічы, вул. Аляксандраўская
1916 / 2020
На паштоўцы, выдадзенай за нямецкім часам, яшчэ старая назва вуліцы, трошку пазней яе перайменуюць на "Kaiser Wilhelm-Straße". На сучаснай вуліцы Горкага можна пабачыць некалькі будынкаў з паштоўкі, у першым злева сёння працуе краязнаўчы музей.
(фота: @poshtabel)
2.1K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-05 10:00:01
1.6K views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-02 19:20:15
#Жамыслаўль, палац Умястоўскіх
1926 / 2021
Яшчэ адносна нядаўна былая шляхецкая сядзіба выглядала куды прыгажэй, але пасля пажара ў 2012 г. сітуацыя значна пагоршылася. За адсутнасцю гаспадара (а дзяржаве палац не патрэбны) унікальны архітэктурны комплекс прыходзіць у занядбанне.
(фота: @poshtabel)
1.8K views16:20
Адкрыць / каментаваць