Get Mystery Box with random crypto!

#забытаявайна Вынікі атакі каля Гарадзішча/Скробава Баранавіц | Палявая пошта

#забытаявайна
Вынікі атакі каля Гарадзішча/Скробава
Баранавіцкі раён, ліпень 1917
(фота з архіваў Яўгена Крукоўскага)

28 ліпеня 1914 года пачынаецца Першая Сусветная вайна, праз некалькі дзён да супрацьстаяння далучаецца Расейская Імперыя. Неўзабаве з нашай краіны чарговы раз зробяць палігон, а то значыць разбурэнне, масавае бежанства і безліч ахвяр. Цяжка ўявіць суцэльны масштаб гэтай катастрофы, калі на фота нельга пабачыць дол у лесе: ён высланы людзьмі на колькі хапае вока. Адзін з незлічоных эпізодаў жаху і бессэнсоўнасці ў тагачаснай Беларусі.