Get Mystery Box with random crypto!

Настаўніцкая

Лагатып тэлеграм-канала nastgaz — Настаўніцкая Н
Лагатып тэлеграм-канала nastgaz — Настаўніцкая
Адрас канала: @nastgaz
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.25K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецкага дому «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.
Наш сайт https://nastgaz.by/

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-07-25 17:02:46 У БДПУ імя Максіма Танка чарговы раз упэўніліся ў прыемнай тэндэнцыі: педагагічную прафесію ўсё часцей выбіраюць юнакі.

Так, самымі папулярнымі, як і летась, сярод хлопцаў сталі факультэт фізічнага выхавання, гістарычны і фізіка-матэматычны – сюды падалі дакументы адпаведна 69%, 53%, 42% маладых людзей.

У БДПУ імя Максіма Танка набор на бюджэтную форму навучання складае 885, на дзённую платную — 395. На завочную бюджэтную форму навучання будуць залічаны 275 абітурыентаў, на завочную платную — 575.

На 8 спецыяльнасцей УВА пройдуць унутраныя экзамены. Здаваць іх будуць тыя, хто паступае на факультэт эстэтычнай адукацыі, а таксама на філалагічны факультэт і факультэт фізічнага выхавання. Іспыты пачнуцца заўтра і завершацца 2 жніўня.
193 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 16:47:02
Завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ў БДПУ імя Максіма Танка

Усяго ва УВА было пададзена 2058 заяў на 885 бюджэтных месцаў.

У сярэднім конкурс склаў 2 чалавекі на месца. Самы высокі конкурс сярод паступаючых на спецыяльнасці “Выяўленчае мастацтва” — 5 чалавек на 1 студэнцкае месца, “Псіхалогія” — 4,1 чалавека, “Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура” — 3,6 чалавека на месца.

З 2058 абітурыентаў, якія падалі дакументы ў БДПУ імя Максіма Танка, 75 — медалісты. Акрамя гэтага, 82 абітурыенты маюць дыплом з адзнакай, 177 — выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці.

Сёлета на некаторыя спецыяльнасці максімальны прахадны бал склаў больш за 300 пунктаў. Сярод іх — “Лагапедыя”, “Псіхалогія”, “Практычная псіхалогія” .
198 views13:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 14:29:01
Васямнаццаць выпускнікоў Магілёўскай вобласці дасягнулі максімальных найвышэйшых балаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання

З выпускнікамі, якія атрымалі стабальныя сертыфікаты, надоечы сустрэўся старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Анатоль Міхайлавіч павіншаваў маладых людзей, перадаў словы ўдзячнасці іх педагогам і бацькам. Таксама адбылася размова ў свабодным фармаце. Моладзь агучвала хвалюючыя пытанні і атрымлівала на іх кампетэнтныя адказы.

Пасля заканчэння сустрэчы ўсім выпускнікам былі ўручаны памятныя падарункі і лісты падзякі ад кіраўніцтва рэгіёна.
218 viewsedited  11:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 11:13:02
Настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 Паставаў Карына Куранова 1 верасня правядзе свой першы ўрок

Пасля 9 класаў дзяўчына паступіла ў Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава. І вось яна ўжо малады спецыяліст, у жніўні яе чакаюць на першым працоўным месцы — у школе № 3 роднага горада Паставы.

— Мне заўсёды падабалася мець зносіны з дзецьмі, прычым розных узростаў, — расказвае Карына Куранова. — Але канчаткова вызначылася з выбарам прафесіі, калі ў нашай школе праводзілі дзень самакіравання. Мне даручылі весці ўрок англійскай мовы. Калі ўбачыла, што нядрэнна атрымліваецца і настаўніцкая справа мне падабаецца, я адразу зразумела, кім хачу быць.

Ці хвалюецца настаўніца, як рыхтуецца да першых урокаў і як справіцца з дзецьмі, якія ў любы момант могуць паднесці сюрпрыз, чытайце ў матэрыяле "Першакласная падрыхтоўка" на нашым сайце.
255 views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 16:09:57
Дырэктар Салігорскага дзяржаўнага каледжа Алена Хаміцэвіч удастоена медаля “За працоўныя заслугі”

Яна пачынала свой працоўны шлях у 1990 годзе як выкладчык інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

— Я ўдзячна за ацэнку маёй працы на такім высокім узроўні. Хачу сказаць, што ўзнагароду, якой удастоена, лічу не толькі сваёй, але і ўсяго калектыву каледжа, у якім кожны робіць свой уклад у агульную справу,сказала Алена Хаміцэвіч.

Што неабходна для эфектыўнай работы, якімі дасягненнямі ўстановы найбольш ганарыцца дырэктар і якія задачы ставіць перад сабой калектыў на будучыню, чытайце ў матэрыяле "Зрабіць магчымае і немагчымае" на нашым сайце.
824 viewsedited  13:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 11:55:39
252 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 15:06:23
191 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 10:51:02
218 views07:51
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 16:11:02
298 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 12:21:01
Блестящие результаты на ЦТ показала выпускница средней школы № 1 Кировска Полина Влащенко

Полина получила стобалльные сертификаты по двум предметам — белорусскому языку и истории Беларуси.

Кроме того, Полина имела 100 баллов по обществоведению как победитель заключительного этапа республиканской олимпиады. А еще эта девушка — золотая медалистка. Средний балл аттестата об общем среднем образовании у нее 9,9. Таким образом, на сегодняшний день в активе Полины 399 баллов — практически максимум из возможных.

Девушка уже подала документы в Белорусский государственный университет. Она планирует связать профессиональную жизнь с юриспруденцией.
3.7K views09:21
Адкрыць / каментаваць