Get Mystery Box with random crypto!

Настаўніцкая

Лагатып тэлеграм-канала nastgaz — Настаўніцкая Н
Лагатып тэлеграм-канала nastgaz — Настаўніцкая
Адрас канала: @nastgaz
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.25K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецкага дому «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.
Наш сайт https://nastgaz.by/

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-07-09 16:59:02
140-летие со дня рождения Янки Купалы, имя которого носит университет, отметили в ГрГУ

Состоялась акция "Чытаем Купалу разам", которая не первый год традиционно проходит в рамках гражданско-патриотического проекта "Живая история".

В этом году она сопровождалась работой открытой интерактивной площадки "Янку Купалу прысвячаецца", организаторами которой выступили участники профильного оздоровительного лагеря "Учитель NEXT", работающего на базе педагогического факультета. Учащиеся и педагоги средней школы № 7 Волковыска подготовили викторину.

Участники проекта "Живая история" приглашали к "открытому микрофону" всех желающих прочитать любимые строки из произведений поэта на импровизированной сцене у главного корпуса. В акции приняли участие не только сотрудники и студенты Купаловского университета, но и прохожие. В помощь им подготовили стенд с произведениями Янки Купалы.
Участие в творческом флешмобе приняла ректор ГрГУ имени Янки Купалы Ирина Китурко.
130 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 12:45:00 З 2004 года ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі выкарыстоўваюцца вучэбныя дапаможнікі “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”, распрацаваныя аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук прафесара А.А.Кавалені.

Для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі створаны вучэбна-метадычны комплекс, які ўключае вучэбную праграму факультатыўных заняткаў, вучэбны дапаможнік для навучэнцаў, хрэстаматыю, даведнік, атлас, рабочы сшытак, дапаможнік для педагогаў.

Аляксандр Каваленя расказаў аб асаблівасцях распрацаваных вучэбных выданняў, іх ацэнцы спецыялістамі, звярнуў увагу на ўнесеныя ў змест карэктывы, факталагічны матэрыял.

– Уся сістэма гуманітарных ведаў павінна працаваць на гуманітарную падрыхтоўку спецыялістаў, – лічыць А.Каваленя. – Мэтазгодна рэкамендаваць УВА рыхтаваць факультатывы і спецкурсы з улікам прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Так, у медыцынскіх універсітэтах засяродзіць увагу на медыцынскім забеспячэнні вайскоўцаў, партызан у гады вайны, у педагагічных – на школе і настаўніцтве Беларусі ў ваенны перыяд”.

Педагогі-практыкі ўнеслі шэраг прапаноў па ўдасканаленні ВМК. Сярод іх – улічыць узроставыя асаблівасці навучэнцаў, ажывіць матэрыял цікавымі фактамі, больш выкарыстоўваць QR-коды, пашырыць паняційны апарат дапаможніка, узмацніць візуальны рад, унесці ў спіс рэкамендаваных не толькі дакументальныя, але і мастацкія кінафільмы і інш. Прагучала меркаванне зрабіць гэты курс абавязковым, што аблегчыць вучням здачу экзамену па гісторыі Беларусі.

Падчас дыялогавай пляцоўкі спецыялісты прыйшлі да пераканання, што толькі пры ўмове кансалідацыі намаганняў спецыялістаў сістэмы адукацыі на ўсіх узроўнях можна вырашыць задачы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і захаванні гістарычнай памяці.
252 viewsedited  09:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 12:39:00
Вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі абмеркаваны на рэспубліканскай дыялогавай пляцоўцы, якая была арганізавана на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ

Сярод удзельнікаў дыялогу – аўтары вучэбнай літаратуры па гісторыі, навукоўцы, настаўнікі-практыкі, выкладчыкі гістарычных дысцыплін УВА.

Па словах намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, амаль год назад кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача распрацаваць падручнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе будзе паказана вялікая роля беларускага народа і дзе знойдуць адлюстраванне матэрыялы і дакументы, якія дагэтуль не дэманстраваліся. Асаблівы сэнс распрацоўка вучэбнага дапаможніка набывае ў сувязі з тым, што 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці і праходзіць пад знакам захавання праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа.

Аляксандр Калубай адзначыў, што ёсць вялікі задзел для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы .
202 views09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 15:56:00
Две новые научные лаборатории открылись на инженерном факультете Полесского государственного университета

Студенческая научно-исследовательская лаборатория PolessUP и научно-исследовательская лаборатория "Инжиниринг и дизайн экосреды" созданы для решения задач цифровой трансформации экономики и практического обучения студентов.

– Современные специалисты любой сферы деятельности должны хорошо владеть цифровыми технологиями, которые базируются в том числе на цифровом инжиниринге, который включает маркетинговое и технико-экономическое обоснование проектов, поставку, настройку, адаптацию и внедрение технологий, выполнение инженерных работ, – рассказал декан инженерного факультета ПолессГУ В.Штепа.

На базе лабораторий будут проходить практические занятия по специальностям "Информационные системы и технологии", "Садово-парковое строительство" и "Промышленное рыбоводство".
175 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 12:31:01
Память освободителя города – Маршала Советского Союза Константина Рокоссовского – увековечили в Жлобине

На здании городского центра творчества детей и молодежи "Эврика" теперь есть его памятная доска.

О боевом пути выдающегося полководца рассказала председатель Курской организации российско-белорусской дружбы "Сябры", член Курского областного объединения Российского фонда мира Татьяна Соколова.

– Главной чертой Константина Рокоссовского как полководца и человека было его бережное отношение к жизни солдата, – отметила Татьяна Николаевна.

Начальник главного управления образования Гомельского облисполкома Руслан Смирнов вручил Татьяне Соколовой Благодарственное письмо управления – за патриотическое воспитание молодежи и укрепление белорусско-российской дружбы.
224 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 09:47:00
Каманда беларускіх школьнікаў паспяхова прыняла ўдзел у Пятым Кубку ISI Junior — 2022

У алімпіядзе прынялі ўдзел 158 навучэнцаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў і 28 трэнераў у складзе 27 юнацкіх каманд з Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Беларусі, Афганістана, Туркменістана, Расіі і іншых краін.

Алімпіяда складалася з чатырох тураў: матэматычнага, кодэрнага, марафонскага і эстафеты. Сёлета дабавіўся новы кодэр-тур, у рамках якога ўдзельнікі павінны былі тэсціраваць гатовыя праграмы і знаходзіць памылкі на спецыяльнай платформе.

Вынікам удзелу нашай каманды стала абсалютнае першынство ў асабістым, а таксама "золата" і "серабро" ў камандным заліках. Кіраўнік каманды — старшы выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі ФПМІ БДУ Аляксандр Буслаўскі.
258 views06:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 17:49:52
Сегодня Министр образования Андрей Иванец встретился с представителями молодёжных объединений сферы образования и науки. Встреча в формате открытого диалога прошла на базе НАН Беларуси
Мероприятие организовано в рамках реализации направлений государственной молодежной политики, проводимой в Республики Беларусь, с целью популяризации образования и науки среди молодежи, а также развития сотрудничества между молодыми учеными Национальной академии наук Беларуси и учреждениями Министерства образования.
В программе посещение:
Объединенного института проблем информатики Национальной академии наук Беларуси;
Института генетики и цитологии Национальной академии наук Беларуси.
В конце мероприятия состоялся обмен мнениями с участием ЦК ОО БРСМ, Совета молодых ученых при Министерстве образования Республики Беларусь, Совета молодых ученых НАН Беларуси, Молодежного совета Белорусского профессионального союза работников образования и науки, Общественного республиканского студенческого совета.
99 views14:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 15:53:00
Адразу два 100-бальныя вынікі на ЦТ атрымала Настасся Більдзь з Ліды

Выпускніца сярэдняй школы № 8 Ліды на цэнтралізаваным тэсціраванні здавала беларускую мову, матэматыку і фізіку. Першыя два прадметы прынеслі ёй найвышэйшы бал.

І калі па матэматыцы дзяўчына чакала такога выніку, то выпрабаванне па беларускай мове нечакана парадавала. У выпускніцы высокі сярэдні бал атэстата – 10. Настасся ўдзячна сваім педагогам: настаўніцы беларускай мовы і літаратуры і класнаму кіраўніку Наталлі Яцкевіч і настаўніцы матэматыкі Жанне Бурнос.

Выпускніца прызналася, што ёй па душы матэматыка. Гэта і вызначыла выбар будучай прафесіі – дзяўчына збіраецца паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць “Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання”.
197 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 13:48:01
"Полацкі рубеж". Што зроблена з моманту старту рэгіянальнага гісторыка-адукацыйнага праекта?

Пошукавая, даследчая, турыстычна-краязнаўчая дзейнасць — прыярытэтныя напрамкі работы сярэдняй школы № 1 Полацка.

— Асабісты прыклад, шчырая любоў настаўнікаў да сваёй краіны і малой радзімы, гісторыі роднай зямлі, цікавыя і значныя сумесныя справы здольны навучыць патрыятызму больш, чым высокія разважанні і размовы, — упэўнены дырэктар школы Павел Ястрэмскі. — У нас працуюць два аб’яднанні па інтарэсах, атрады “Пошук” і “Следапыт”, якія аб’ядноўваюць зацікаўленых дзяцей.

За апошнія дзесяцігоддзі юныя даследчыкі разам са сваімі настаўнікамі сабралі ўнікальны краязнаўчы матэрыял і стварылі базу паходных маршрутаў для ўсіх жадаючых прайсці ваеннымі і ляснымі сцежкамі. Падрабязней пра праект "Полацкі рубеж" чытайце па спасылцы на нашым сайце.
215 viewsedited  10:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 09:32:59
Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні вучэбных дапаможнікаў прайшла на базе АПА

Гэтым разам гаворка ішла пра падручнікі па замежных мовах і для пачатковай школы. У аўдыторыі акадэміі сабраліся педагогі сталіцы і Мінскай вобласці, аўтары вучэбных дапаможнікаў, рэцэнзенты.

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай адзначыў, што якасць вучэбнай літаратуры знаходзіцца на кантролі не толькі ў грамадскасці, але і ў кіраўніцтва краіны.

— Таму мы павінны ўважліва і адказна ставіцца да аналізу зместу і візуальнага рада нашых падручнікаў, — адзначыў Аляксандр Кадлубай.

Падчас дыялогавай пляцоўкі настаўнікі адзначылі перавагі і недахопы выдадзеных падручнікаў. У прыватнасці, ішла размова пра складаныя фармулёўкі заданняў у вучэбных дапаможніках па беларускай мове для 1–2 класаў, недахоп граматычнага матэрыялу ў падручніках па англійскай мове. Як было заўважана, усе прапановы і заўвагі можна дасылаць у Нацыянальны інстытут адукацыі.
252 views06:32
Адкрыць / каментаваць