Get Mystery Box with random crypto!

Вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай | Настаўніцкая

Вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі абмеркаваны на рэспубліканскай дыялогавай пляцоўцы, якая была арганізавана на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ

Сярод удзельнікаў дыялогу – аўтары вучэбнай літаратуры па гісторыі, навукоўцы, настаўнікі-практыкі, выкладчыкі гістарычных дысцыплін УВА.

Па словах намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, амаль год назад кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача распрацаваць падручнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе будзе паказана вялікая роля беларускага народа і дзе знойдуць адлюстраванне матэрыялы і дакументы, якія дагэтуль не дэманстраваліся. Асаблівы сэнс распрацоўка вучэбнага дапаможніка набывае ў сувязі з тым, што 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці і праходзіць пад знакам захавання праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа.

Аляксандр Калубай адзначыў, што ёсць вялікі задзел для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы .