Get Mystery Box with random crypto!

З 2004 года ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі | Настаўніцкая

З 2004 года ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі выкарыстоўваюцца вучэбныя дапаможнікі “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”, распрацаваныя аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук прафесара А.А.Кавалені.

Для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі створаны вучэбна-метадычны комплекс, які ўключае вучэбную праграму факультатыўных заняткаў, вучэбны дапаможнік для навучэнцаў, хрэстаматыю, даведнік, атлас, рабочы сшытак, дапаможнік для педагогаў.

Аляксандр Каваленя расказаў аб асаблівасцях распрацаваных вучэбных выданняў, іх ацэнцы спецыялістамі, звярнуў увагу на ўнесеныя ў змест карэктывы, факталагічны матэрыял.

– Уся сістэма гуманітарных ведаў павінна працаваць на гуманітарную падрыхтоўку спецыялістаў, – лічыць А.Каваленя. – Мэтазгодна рэкамендаваць УВА рыхтаваць факультатывы і спецкурсы з улікам прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Так, у медыцынскіх універсітэтах засяродзіць увагу на медыцынскім забеспячэнні вайскоўцаў, партызан у гады вайны, у педагагічных – на школе і настаўніцтве Беларусі ў ваенны перыяд”.

Педагогі-практыкі ўнеслі шэраг прапаноў па ўдасканаленні ВМК. Сярод іх – улічыць узроставыя асаблівасці навучэнцаў, ажывіць матэрыял цікавымі фактамі, больш выкарыстоўваць QR-коды, пашырыць паняційны апарат дапаможніка, узмацніць візуальны рад, унесці ў спіс рэкамендаваных не толькі дакументальныя, але і мастацкія кінафільмы і інш. Прагучала меркаванне зрабіць гэты курс абавязковым, што аблегчыць вучням здачу экзамену па гісторыі Беларусі.

Падчас дыялогавай пляцоўкі спецыялісты прыйшлі да пераканання, што толькі пры ўмове кансалідацыі намаганняў спецыялістаў сістэмы адукацыі на ўсіх узроўнях можна вырашыць задачы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і захаванні гістарычнай памяці.