2022-06-17 10:31:04
Падведзены вынікі нацыянальнага адборачнага этапу VI Міжнароднай Scratch-алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў
Штогадовыя спаборніцтвы ўжо шосты раз збіраюць будучых распрацоўшчыкаў і інаватараў з усіх куткоў краіны.
Беларускі нацыянальны адборачны этап спаборніцтваў праводзіцца з мэтай падтрымкі ініцыятыў навучэнцаў і педагогаў нашай краіны ў вывучэнні крэатыўнага праграмавання на візуальнай мове #Scratch.
Пераможцамі адборачнага этапу ў намінацыі “Мой свет” сталі
Сцяпан Кудрашоў (Гродна) і
Вераніка Даўгулевіч (п.Энергетыкаў), у намінацыі “Мая кніга” —
Юлія Трубарава (п.Вопытны Мінскага раёна), у намінацыі “Знайкі” —
Дзмітрый Рабцаў (Магілёў) і
Ганна Сянько (Гомель), у намінацыі “Гульні” —
Іван Дубінчук (Пружаны),
Багдан Маргун (Докшыцы). У намінацыі “STREAM-праект” перамогу святкаваў
Валянцін Чалей з Полацка, у намінацыі “Школа Scratch” —
Людміла Лукашэвіч (Докшыцы), у намінацыі “Цэнтр кіравання 11–14” —
Артур Кадач з Гродна, у намінацыі “ROBBO Прыгоды” —
Глеб Кашко з Гродна.
243 views07:31