Get Mystery Box with random crypto!

Каманда беларускіх школьнікаў паспяхова прыняла ўдзел у Пятым | Настаўніцкая

Каманда беларускіх школьнікаў паспяхова прыняла ўдзел у Пятым Кубку ISI Junior — 2022

У алімпіядзе прынялі ўдзел 158 навучэнцаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў і 28 трэнераў у складзе 27 юнацкіх каманд з Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Беларусі, Афганістана, Туркменістана, Расіі і іншых краін.

Алімпіяда складалася з чатырох тураў: матэматычнага, кодэрнага, марафонскага і эстафеты. Сёлета дабавіўся новы кодэр-тур, у рамках якога ўдзельнікі павінны былі тэсціраваць гатовыя праграмы і знаходзіць памылкі на спецыяльнай платформе.

Вынікам удзелу нашай каманды стала абсалютнае першынство ў асабістым, а таксама "золата" і "серабро" ў камандным заліках. Кіраўнік каманды — старшы выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі ФПМІ БДУ Аляксандр Буслаўскі.