Get Mystery Box with random crypto!

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні вучэбных дапаможнікаў прай | Настаўніцкая

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні вучэбных дапаможнікаў прайшла на базе АПА

Гэтым разам гаворка ішла пра падручнікі па замежных мовах і для пачатковай школы. У аўдыторыі акадэміі сабраліся педагогі сталіцы і Мінскай вобласці, аўтары вучэбных дапаможнікаў, рэцэнзенты.

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай адзначыў, што якасць вучэбнай літаратуры знаходзіцца на кантролі не толькі ў грамадскасці, але і ў кіраўніцтва краіны.

— Таму мы павінны ўважліва і адказна ставіцца да аналізу зместу і візуальнага рада нашых падручнікаў, — адзначыў Аляксандр Кадлубай.

Падчас дыялогавай пляцоўкі настаўнікі адзначылі перавагі і недахопы выдадзеных падручнікаў. У прыватнасці, ішла размова пра складаныя фармулёўкі заданняў у вучэбных дапаможніках па беларускай мове для 1–2 класаў, недахоп граматычнага матэрыялу ў падручніках па англійскай мове. Як было заўважана, усе прапановы і заўвагі можна дасылаць у Нацыянальны інстытут адукацыі.