Get Mystery Box with random crypto!

Адразу два 100-бальныя вынікі на ЦТ атрымала Настасся Більдзь | Настаўніцкая

Адразу два 100-бальныя вынікі на ЦТ атрымала Настасся Більдзь з Ліды

Выпускніца сярэдняй школы № 8 Ліды на цэнтралізаваным тэсціраванні здавала беларускую мову, матэматыку і фізіку. Першыя два прадметы прынеслі ёй найвышэйшы бал.

І калі па матэматыцы дзяўчына чакала такога выніку, то выпрабаванне па беларускай мове нечакана парадавала. У выпускніцы высокі сярэдні бал атэстата – 10. Настасся ўдзячна сваім педагогам: настаўніцы беларускай мовы і літаратуры і класнаму кіраўніку Наталлі Яцкевіч і настаўніцы матэматыкі Жанне Бурнос.

Выпускніца прызналася, што ёй па душы матэматыка. Гэта і вызначыла выбар будучай прафесіі – дзяўчына збіраецца паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць “Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання”.