Get Mystery Box with random crypto!

Васямнаццаць выпускнікоў Магілёўскай вобласці дасягнулі максім | Настаўніцкая

Васямнаццаць выпускнікоў Магілёўскай вобласці дасягнулі максімальных найвышэйшых балаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання

З выпускнікамі, якія атрымалі стабальныя сертыфікаты, надоечы сустрэўся старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Анатоль Міхайлавіч павіншаваў маладых людзей, перадаў словы ўдзячнасці іх педагогам і бацькам. Таксама адбылася размова ў свабодным фармаце. Моладзь агучвала хвалюючыя пытанні і атрымлівала на іх кампетэнтныя адказы.

Пасля заканчэння сустрэчы ўсім выпускнікам былі ўручаны памятныя падарункі і лісты падзякі ад кіраўніцтва рэгіёна.