Get Mystery Box with random crypto!

Настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 Паставаў Карын | Настаўніцкая

Настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 Паставаў Карына Куранова 1 верасня правядзе свой першы ўрок

Пасля 9 класаў дзяўчына паступіла ў Полацкі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава. І вось яна ўжо малады спецыяліст, у жніўні яе чакаюць на першым працоўным месцы — у школе № 3 роднага горада Паставы.

— Мне заўсёды падабалася мець зносіны з дзецьмі, прычым розных узростаў, — расказвае Карына Куранова. — Але канчаткова вызначылася з выбарам прафесіі, калі ў нашай школе праводзілі дзень самакіравання. Мне даручылі весці ўрок англійскай мовы. Калі ўбачыла, што нядрэнна атрымліваецца і настаўніцкая справа мне падабаецца, я адразу зразумела, кім хачу быць.

Ці хвалюецца настаўніца, як рыхтуецца да першых урокаў і як справіцца з дзецьмі, якія ў любы момант могуць паднесці сюрпрыз, чытайце ў матэрыяле "Першакласная падрыхтоўка" на нашым сайце.