Get Mystery Box with random crypto!

Завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ў БДП | Настаўніцкая

Завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ў БДПУ імя Максіма Танка

Усяго ва УВА было пададзена 2058 заяў на 885 бюджэтных месцаў.

У сярэднім конкурс склаў 2 чалавекі на месца. Самы высокі конкурс сярод паступаючых на спецыяльнасці “Выяўленчае мастацтва” — 5 чалавек на 1 студэнцкае месца, “Псіхалогія” — 4,1 чалавека, “Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура” — 3,6 чалавека на месца.

З 2058 абітурыентаў, якія падалі дакументы ў БДПУ імя Максіма Танка, 75 — медалісты. Акрамя гэтага, 82 абітурыенты маюць дыплом з адзнакай, 177 — выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці.

Сёлета на некаторыя спецыяльнасці максімальны прахадны бал склаў больш за 300 пунктаў. Сярод іх — “Лагапедыя”, “Псіхалогія”, “Практычная псіхалогія” .