Get Mystery Box with random crypto!

У БДПУ імя Максіма Танка чарговы раз упэўніліся ў прыемнай тэн | Настаўніцкая

У БДПУ імя Максіма Танка чарговы раз упэўніліся ў прыемнай тэндэнцыі: педагагічную прафесію ўсё часцей выбіраюць юнакі.

Так, самымі папулярнымі, як і летась, сярод хлопцаў сталі факультэт фізічнага выхавання, гістарычны і фізіка-матэматычны – сюды падалі дакументы адпаведна 69%, 53%, 42% маладых людзей.

У БДПУ імя Максіма Танка набор на бюджэтную форму навучання складае 885, на дзённую платную — 395. На завочную бюджэтную форму навучання будуць залічаны 275 абітурыентаў, на завочную платную — 575.

На 8 спецыяльнасцей УВА пройдуць унутраныя экзамены. Здаваць іх будуць тыя, хто паступае на факультэт эстэтычнай адукацыі, а таксама на філалагічны факультэт і факультэт фізічнага выхавання. Іспыты пачнуцца заўтра і завершацца 2 жніўня.