Get Mystery Box with random crypto!

Настаўніцкая

Лагатып тэлеграм-канала nastgaz — Настаўніцкая Н
Лагатып тэлеграм-канала nastgaz — Настаўніцкая
Адрас канала: @nastgaz
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.25K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал выдавецкага дому «Педагагічная прэса» / «Настаўніцкай газеты» аб функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніках, выкладчыках, навукоўцах, навучэнцах і студэнтах.
Наш сайт https://nastgaz.by/

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-08-02 14:52:17
Летняя школа русского языка – 2022 стартовала в ГрГУ имени Янки Купалы

Инициатором и организатором проекта выступает кафедра современных технологий довузовского образования факультета довузовской подготовки.

Участники из Германии, Италии, Словении и Венесуэлы на протяжении двух недель будут изучать русский язык.

Обучение проходит в очном формате. Традиционно для изучающих русский язык будут организованы мастер-классы по изготовлению белорусского сувенира и приготовлению блюд белорусской кухни, благодаря чему участники летней школы смогут ознакомиться с традициями нашей страны.

Для слушателей школы будут проводиться не только занятия по русскому языку, но и лекции по истории и культуре Беларуси, будут организованы обзорные экскурсии по городу, прогулки по живописным местам и лесопарковым зонам. Иностранных граждан ожидает знакомство с белорусским кинематографом.
250 views11:52
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 11:44:00
Фотафакт. Урачыстае ўскладанне кветак да Вечнага агню навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі адбылося ў сталіцы

Нагода – першы працоўны дзень пятага студэнцкага атрада навучальнай установы і дзень нараджэння БРСМ.

Чатыры студэнцкія атрады паспяхова працавалі на ААТ “Інтэграл” і ААТ “Завод Спецаўтаматыка”. Гэта дало магчымасць навучэнцам не толькі паглыбіць свае веды па спецыяльнасцях, якія яны атрымліваюць падчас вучобы ў каледжы, а таксама зарабіць грошы.
124 views08:44
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 10:11:01
Собрать урожай вовремя и без потерь аграриям активно помогают школьники

В сельскохозяйственном производственном филиале "Агрострой" ОАО "Минскжелезобетон" нынешним летом в битве за урожай взрослым помогают 15 школьников учебно-педагогического комплекса "Гребёнский детский сад – средняя школа" Червенского района.

Мальчишки и девчонки выполняют разные задачи: помогают механизаторам, работают на зерносушильном комплексе, мехдворе, трудятся в полях вместе с комбайнерами. Есть и те, кто работает на животноводческой ферме.

Как отмечают педагоги, поработав несколько недель или месяцев, ребята ближе знакомится с тем, как устроен рабочий процесс в хозяйстве, учатся дисциплине и ответственности.
76 views07:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 17:56:11
Развіваць экатурызм у гістарычным месцы ўзяліся педагогі і навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа

Развіццём экатурызму педкалектыў і навучэнцы займаюцца ўжо чацвёрты год. Гэта адзін з 9 (!) напрамкаў вучнёўскай бізнес-кампаніі “Эргана”, якая функцыянуе ва ўстанове адукацыі з 2013 года.

— У аснове развіцця сельскага турызму — рэалізацыя дзвюх бізнес-ідэй навучэнцаў: "Поспех на крылах пчалы" і "Выхадны дзень Міншчыны" , — расказвае, з чаго пачынаўся праект, Наталля Лукашэвіч, загадчыца вучэбна-вытворчай майстэрні і кіраўнік "Эрганы".

Што можна зрабіць у сядзібе, якая знаходзіцца ў вёсцы Усава за 5 кіламетраў ад Капыльскага дзяржаўнага каледжа, чытайце ў матэрыяле"Мядовая заімка" па спасылцы на нашым сайце.
211 viewsedited  14:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:59:01
Студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі дапамагаюць калгасам у правядзенні ўборачнай кампаніі

Маладыя людзі шчыруюць слесарамі, памочнікамі камбайнераў, выконваюць іншую патрэбную работу.

Сёлета на дапамогу прадпрыемствам АПК Магілёўскай і Віцебскай абласцей накіраваліся каля 120 студэнтаў 1–3 курсаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі.

Для студэнтаў такія выезды – добрая магчымасць адтачыць прафесійныя веды і навыкі, а таксама ўнесці свой уклад у важную для ўсёй краіны справу па нарыхтоўцы хлеба.
270 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 10:41:01
1 верасня ў Кобрыне адкрыецца новая ўстанова адукацыі – дзіцячы сад – пачатковая школа № 10

Яна пабудавана ў паўднёвым мікрараёне горада, які імкліва развіваецца. Тут пражывае шмат маладых і мнагадзетных сем’яў.

Установа разлічана на 150 дашкольнікаў і 321 вучня пачатковых класаў. Дзіцячы сад укамплектаваны пераважна за кошт маладых спецыялістаў, а асноўную частку педкалектыву пачатковай школы складуць вопытныя настаўнікі.

Будаўніцтва, пачатае вясной мінулага года, амаль завершана. Зараз устараняюцца дробныя недахопы. На тэрыторыі ўстановы, узвядзенне і аснашчэнне якой абышлося больш як у 15 мільёнаў рублёў, усталёўваюцца малыя архітэктурныя формы, гульнявыя і спартыўныя комплексы, а ўнутры – тэхніка і мэбля, расказала будучы дырэктар дзіцячага сада пачатковай школы № 10 загадчыца ясляў-сада № 6 Кобрына С.А.Жэшка.

Тут абсталяваны ценявыя навесы, пляцоўкі для вывучэння правіл дарожнага руху, заняткаў футболам і баскетболам, бегавыя дарожкі са спецыяльным пакрыццём.
276 views07:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 12:55:51
Настаўнік-дэфектолаг Олтушскага дзіцячага сада ў час летняга адпачынку працуе памочнікам камбайнера

Сёлетняя ўборачная кампанія для Наталлі Юр’еўны — дзясятая па ліку, а для яе мужа Аляксандра Сяргеевіча — ужо сямнаццатая.

Сямейны экіпаж разам працуе пяты сезон. Першыя пяць сезонаў Наталля Ківачук шчыравала на хлебнай ніве з бацькам Юрыем Парчэўскім. Цяпер гэта адзіная жанчына ў раёне, якая працуе летам памочнікам камбайнера.

Рэпартаж "З педагагічнай нівы — на хлебную" з жытнёвага поля сярод лесу ва ўрочышчы Дуброва паблізу вёскі Збураж Маларыцкага раёна чытайце па спасылцы на нашым сайце.
660 viewsedited  09:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 15:38:02
Диалоговая площадка по обсуждению внедрения единых элементов одежды для учащихся состоялась в Могилеве

Участниками мероприятия стали начальники управлений и отделов по образованию гор(рай)исполкомов, руководители учреждений общего среднего образования, представители управления торговли облисполкома, концерна "Беллегпром".

В ходе диалога состоялась презентация моделей школьной формы от ОАО "Славянка", ОАО "Универмаг "Центральный". Также была представлена линейка одежды от Жлобинской швейной фабрики, ОДО "Панда" и ОАО "Полесье".

Акцент во всех вариантах одежды сделан на стиль, качество, практичность и комфорт. Цветовая гамма представленной формы выдержана в классических деловых оттенках, и важно, что производители учитывают разные вкусы и запросы. Есть комплекты, соответствующие современным модным трендам, а есть более традиционные модели.
106 views12:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 12:24:00
Маштабная рэканструкцыя праходзіць у сярэдняй школе № 137 Мінска імя П.М.Машэрава

Ірына Ларчанка
ўзначальвае школу на працягу пяці гадоў. Увесь гэты час яна ў поўнай меры адчувае на сабе асаблівасці капітальнага рамонту, які вядзецца каля 10 гадоў у пяць этапаў без адсялення.

У новым навучальным годзе будзе ўведзены ў строй басейн і пачнуцца работы па мадэрнізацыі школьнага стадыёна і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Таксама абноўлены вучэбныя карпусы, харчаблок, спартыўныя залы.

У школе створана безбар’ернае асяроддзе, устаноўлены пандусы і пад’ёмнікі, а ў басейне — спецыяльнае крэсла для дзяцей з абмежаваннямі ў перамяшчэнні і санвузлы для калясачнікаў.
193 views09:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 09:53:00
Показ моделей одежды делового стиля и сопутствующих изделий белорусского производства для учащихся состоялся в Витебске

Его зрителями стали руководители отделов (управлений) по образованию городов и районов области, учреждений образования и предприятий-изготовителей, представители родительской общественности.

Свои коллекции презентовали "Світанак", Bell bimbo, "Славянка", "Знамя индустриализации", "Галантея", "Красный Октябрь", "Панда". Демонстрировали красивую, оригинальную и стильную, а вместе с тем экологичную, удобную и практичную одежду сами школьники и гимназисты.
236 views06:53
Адкрыць / каментаваць