Get Mystery Box with random crypto!

1 верасня ў Кобрыне адкрыецца новая ўстанова адукацыі – дзіцяч | Настаўніцкая

1 верасня ў Кобрыне адкрыецца новая ўстанова адукацыі – дзіцячы сад – пачатковая школа № 10

Яна пабудавана ў паўднёвым мікрараёне горада, які імкліва развіваецца. Тут пражывае шмат маладых і мнагадзетных сем’яў.

Установа разлічана на 150 дашкольнікаў і 321 вучня пачатковых класаў. Дзіцячы сад укамплектаваны пераважна за кошт маладых спецыялістаў, а асноўную частку педкалектыву пачатковай школы складуць вопытныя настаўнікі.

Будаўніцтва, пачатае вясной мінулага года, амаль завершана. Зараз устараняюцца дробныя недахопы. На тэрыторыі ўстановы, узвядзенне і аснашчэнне якой абышлося больш як у 15 мільёнаў рублёў, усталёўваюцца малыя архітэктурныя формы, гульнявыя і спартыўныя комплексы, а ўнутры – тэхніка і мэбля, расказала будучы дырэктар дзіцячага сада пачатковай школы № 10 загадчыца ясляў-сада № 6 Кобрына С.А.Жэшка.

Тут абсталяваны ценявыя навесы, пляцоўкі для вывучэння правіл дарожнага руху, заняткаў футболам і баскетболам, бегавыя дарожкі са спецыяльным пакрыццём.