Get Mystery Box with random crypto!

Маштабная рэканструкцыя праходзіць у сярэдняй школе № 137 Мінс | Настаўніцкая

Маштабная рэканструкцыя праходзіць у сярэдняй школе № 137 Мінска імя П.М.Машэрава

Ірына Ларчанка
ўзначальвае школу на працягу пяці гадоў. Увесь гэты час яна ў поўнай меры адчувае на сабе асаблівасці капітальнага рамонту, які вядзецца каля 10 гадоў у пяць этапаў без адсялення.

У новым навучальным годзе будзе ўведзены ў строй басейн і пачнуцца работы па мадэрнізацыі школьнага стадыёна і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Таксама абноўлены вучэбныя карпусы, харчаблок, спартыўныя залы.

У школе створана безбар’ернае асяроддзе, устаноўлены пандусы і пад’ёмнікі, а ў басейне — спецыяльнае крэсла для дзяцей з абмежаваннямі ў перамяшчэнні і санвузлы для калясачнікаў.