Get Mystery Box with random crypto!

Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала la_cmok — Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску Л
Лагатып тэлеграм-канала la_cmok — Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску
Адрас канала: @la_cmok
Катэгорыі: Відэа
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.12K
Апісанне з канала

Пляцхорма з фільмамі а сэрыяламі па-беларуску
🎬 la-cmok.me
✨ https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922
💌 Зьвязак:
@la_cmok_bot — ананімны бот
@mounaja_talaka — чат перакладнікаў
❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-06 17:01:29 Размова пра памылкі

Вітаем, шаноўнае спадарства!
Сёньня хочам абмеркаваць тэму памылак — як увогуле, так і ў нашых перакладах. Допіс выйшаў адносна вялікі, таму для зручнасьці падрыхтавалі для вас зьмест:

1. Уступ
2. Пра каманду й тое, чаму ў нашых перакладах ё памылкі
3. Што мы робім, каб памылак было менш
4. Як вы можаце дапамагчы камандзе палепшыць якасьць перакладаў


1. Амаль кажны дзень мы, беларускамоўныя людзі, даведваемся пра нешта новае й разумеем, што ўчора ці год таму недзе зрабілі (страшэнную) памылку, якую бачыла/чула даволі шмат людзей. Часам праз гэта нам робіцца сорамна, часам мы злуемся на сябе, але забываем, што памыляцца — гэта цалкам нармальна й натуральна, бо ведаць усё немагчыма, а без памылак няма руху наперад.

Калі ўсе будуць толькі вучыцца, баючыся памыліцца й сказаць нешта ня так, то сёньня ня будзе каму гаварыць па-беларуску й, тым больш, ствараць кантэнт на роднай мове.

2. Бальшыня нашае каманды (у тым ліку рэдактары) — гэта людзі, якія ня маюць філялягічнае адукацыі, але маюць вялікае жаданьне зрабіць свой унёсак у супольны банк беларускамоўнага кантэнту, на што й аддаюць свае моцы й вольны час. Нашыя зорачкі выконваюць важную й адказную работу — адначасова й вучаць беларускую мову, і перакладаюць/рэдагуюць субтытры, а таксама йіншымі спосабамі пашыраюць беларускую мову (але пра гэта раскажам наступнымі допісамі )

Рэдактараў у нашай камандзе пакуль што вельмі мала. Усе яны маюць розны ровень ведаў, але ўсе шчыра стараюцца й вучацца. Больш практыкаваных (рас. более опытных) рэдактараў — адзінкі, яны фізычна ня могуць сачыць за якасьцю ўсіх праектаў, правяраць субтытры паўторна за менш практыкаванымі рэдактарамі. З гэтых прычынаў у нашых субтытрах нават пасьля рэдагаваньня часам застаюцца памылкі.

3. Мы разумеем: інфармацыі настолькі багата, што й аднаго жыцьця будзе недастаткова для таго, каб вывучыць усе-ўсе правілы, усе-ўсе асаблівасьці й адметы беларускае (ды й хоць якое) мовы. Мы ня можам ведаць усё, але можам імкнуцца да гэтага. Нашая мэта — дапамагаць адно аднаму вучыць беларускую мову й паляпшаць свае веды.

• Мы просім усіх удзельнікаў каманды ў вольны час і ў працэсе перакладу/рэдагаваньня карыстацца дапаможнікам, дзе сабрана даволі багата карысных матар'ялаў для вывучэньня беларускае мовы й клясычнага правапісу, а таксама сабраныя памылкі, якія несьвядома робяць беларускамоўныя людзі — нават студэнты й выпускнікі факультэтаў беларускае філялёгіі, бо ва ўнівэрсытэтах пра гэтыя й йіншыя памылкі й асаблівасьці, з усяго відаць, не расказваюць. Сёньня нават дыплём філёляга (ды й ня толькі філёляга) зрэдку ёсьць паказьнікам багатых ведаў, таму вельмі важна ста́ла (увесь час) займацца самаадукацыяй.

• Таксама мы просім усіх рэдактараў даваць перакладнікам зваротную сувязь, выпісваць пэўныя моманты й тлумачыць памылкі, каб перакладнікі зьвярталі на йіх сваю ўвагу й запаміналі. Часам мы разьбіраем распаўсюджаныя памылкі ў супольным чаце, а таксама дапамагаем адно аднаму зь перакладам цяжкіх момантаў.

• Адгэтуль мы будзем далучаць субтытры не да відэа, а дадаваць іх адразу ў прайгравальнік, што дазволіць нам хутка выпраўляць абмылы. У відэа, да якіх ужо далучаныя субтытры, выправіць памылкі, на жаль, аніяк ня ўдасца (бо йісныя файлы страчаныя), але мы можам усе заўвагі дадаваць у вапісаньне да відэа.


4. Шаноўныя гледачы! Мы будзем бязьмежна ўдзячныя за вашую дапамогу ў паляпшэньні якасьці нашага кантэнту!

Калі падчас прагляду нейкага фільму/сэрыялу вы заўважыце памылкі, калі ласка, напішэце нам пра гэта ў хорму зваротнай сувязі, або ў ананімны бот @la_cmok_bot, або ў камэнтары. Мы перадамо вашыя заўвагі перакладнікам і рэдактарам — яны запомняць, выправяць і больш памыляцца ў гэтых момантах ня будуць. Калі вы самі захочаце адрэдагаваць сэрыю/фільм, мы з удзячнасьцю дашлём вам файл з субтытрамі :)

Калі вы хочаце далучыцца да нашае каманды, калі ласка, запоўніце гэтую хорму й чакайце адказу (усім абавязкова адкажам): https://forms.gle/zSdEV71iQFc6CvXo6
• асабліва шукаем рэдактараў і рэдактарак

Дзякуем за ўвагу й зычым усім добрага дня!
817 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 19:30:00
Тыпу чалавек (14+) | Human Kind Of

На свой шаснаццаты дзень нарадзінаў Джудзі Райлі даведалася, што бацька, які яе калісь кінуў, — іншаплянэтнік. Цяпер, акрамя чалавечага пубэртату, яе чакае яшчэ й прышэльніцкі. Але з дапамогай сваёй гіканутай сяброўкі й надта заўзятай маці Джудзі раскрые свае здольнасьці, пераадолее школьныя турботы і ўрэшце навучыцца быць паўпрышэліцай.

Год: 2018 | Краіна: ЗША

• 12 сэрыя •

Пераклад: marta kamerar
Рэдагаваньне: Шыпшынавае сочыва

Падтрымаць нас грашыма: patreon.com/la_cmok

#мульт #сэрыял #тыпу_чалавек
#субтытры #фантастыка #камэдыя
857 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 19:31:52
Каханьне, сьмерць і робаты | Love, Death & Robots

Калі Ёгурт захапіў сьвет...

Год: 2019 | Крайіна: ЗША

• 1 сэзон 6 сэрыя •

Пераклад: BIEŁARUSKI ŠAŁ
Агучваньне: BIEŁARUSKI ŠAŁ, Шэра
Гукарэжысэр: Мацьвей Палтарыхін

Падтрымаць BIEŁARUSKI ŠAŁ грашыма й дапамагчы ажыцьцявіць годныя творчыя задумы

• ютуб-канал BIEŁARUSKI ŠAŁ зь беларускамоўнымі агучваньнямі
• тэлеграм-канал BIEŁARUSKI ŠAŁ зь беларускамоўнымі мэмамі й цёплымі выявамі

#агучана #Каханьне_сьмерць_і_робаты #Love_Death_Robots
1.5K viewsedited  16:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 19:30:33 Здаровы!

BIEŁARUSKI ŠAŁ на сувязі з вамі!

Пацьвярджаю: я ня так даўно далучыўся да Лагоднага Цмоку й гатовы прэзэнтаваць дэбют — шосты эпізод першага сэзону сэрыялу Каханьне, сьмерць і робаты.

Я пераклаў тэкст і агучыў мужчынскія ролі, а агучыць дзявочыя сваім чароўным голасам дапамагла ўдзельніца каманды Шэра. Гукарэжысэрам быў хлапчук Мацьвей Палтарыхін.

Важная дэталь! Гэтая сэрыя — поўны дубляж, гэта значыць арыгінальных галасоў вы не пачуеце.

Дужа чакаем вашыя водгукі, бо мы ўсе стараліся (на дубляж ідзе больш сілаў, чым на клясычны voice-over).
Вось жа, калі вам гэта спадабаецца, то як будзе выпадаць, мы будзем намагацца рабіць дубляж.

Ану ж, гайда глядзець!
841 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 18:36:51 Міні-агляд творчасьці BIEŁARUSKAHA ŠAŁU

Папярэджваем: наш агляд шчыры, безь перабольшваньняў. Пераканацца ў йіснасьці/запраўднасьці нашых словаў можа кажны ахвочы, проста націснуўшы на спасылкі :)) [спасылкі вылучаныя йіншым колерам]

Тэлеграм-канал BIEŁARUSKI ŠAŁ — гэта скарбонка зь беларускамоўнымі мэмамі й цёплымі мілымі выявамі, якія падбадзёрваюць, павышаюць настрой і нейкім цудам прымушаюць усьміхнуцца нават калі зусім ня хочацца!
Аўтар карыстаецца акурат тарашкевіцай, але ня мае аніякае зьнявагі да прыхільнікаў йіншых правапісаў :)

На ютуб-канале BIEŁARUSKI ŠAŁ вы знойдзеце надзвычай якасныя беларускамоўныя агучваньні фрагмэнтаў зь фільмаў, а таксама замежных відэа. Адразу відаць і чуваць, што над кажным відэа аўтар доўга й старанна працуе, не шкадуе часу й сваіх моцаў, бо работы выходзяць дужа сакавітыя й арыгінальныя, з асаблівым чуцьцём гумару й густу


Што абавязкова раім паглядзець на ютуб-канале BIEŁARUSKI ŠAŁ

• Збавеньне Шаўшэнку — „Пагоня“
Найлепшыя цудадзейныя лекі для кажнага беларуса ў самыя цяжкія часы. Натхняе не апускаць рукі й працягваць сваё й нашае супольнае дзела

• Беларускае чытво
Дэма-вэрсія таго, як бы выглядаў фільм „Крымінальнае чытво“, калі б яго здымалі ў Беларусі. На нашую думку, гэта самы запраўдны шэдэўр, бо ў ім найлепшым спосабам спалучаюцца акторскае майстэрства зь літаратурным і гумарыстычным. І не, мы зусім не перабольшваем! :)

• Фільм пра піццу [даўжыня —1хв 28с]
Беларускі Шал узапраўду дужа пастараўся, каб як мага беларусізаваць ангельскамоўную анімацыю Вікторыі Вінцэнт, — падчас прагляду зьяўляецца непахіснае адчуваньне, што гэты мульт — пэўне беларускае вытворчасьці. Надзвычай якасная й годная работа, вартая ўвагі!

*

Такім парадкам, Кіраўнік праекту BIEŁARUSKI ŠAŁ ужо больш за год рупліва працуе на ніве адраджэньня й пашырэньня беларускае мовы, з усёю душою стварае дужа годны й якасны кантэнт, робіць неймаверна каштоўны ўнёсак у разьвіцьцё беларускае культуры, шчыра падбадзёрвае й падтрымоўвае ўсіх гледачоў

А сёньня нарэшце (!) зьявілася магчымасьць падтрымаць Кіраўніка Беларускага Шалу грашыма й дапамагчы ажыцьцявіць усе ягоныя шалёныя задумы. Гэта й ёсьць трэцяя прыемная падзея!
Узаемная дапамога — гэта надзвычай важна!

Таксама вы можаце падтрымаць Кіраўніка Беларускага Шалу цёплымі словамі ў камэнтарох пад ягонымі відэа й допісамі, упадабаньнямі й пашырэньнем ягонае творчасьці :)

Дзякуем, шаноўнае спадарства, што дачыталі да канца!
А 19:30 мы апублікуем новы допіс і прэзэнтуем агучанае відэа
802 views15:36
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 17:30:00 Вітаем, шаноўнае спадарства!

Сёньня ў нас адразу тры прыемныя падзеі!

Першая — акурат два месяцы таму да нашае каманды далучыўся Кіраўнік праекту BIEŁARUSKI ŠAŁ (за што мы яму шчыра дзякуем!)

Другая — празь некалькі гадзін на нашым канале выйдзе новае агучанае відэа, над якім Кіраўнік Беларускага Шалу дужа пастараўся (але больш падрабязна пра відэа й свой удзел ён пазьней раскажа сам )

Пра трэцюю, самую важную падзею, мы паведамім у канцы наступнага допісу :)
660 viewsedited  14:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 19:30:10
Што здарылася, калі я пагаліўся (18+) | Hige wo Soru. Soshite Joshikousei wo Hirou

Школьніца Сая ўцякла ад бацькоў і паўгода бадзялася абы-дзе, пакуль не сустрэла 26-гадовага Ёсіду, якога яна, як звычайна, хацела спакусіць, каб не начаваць на вуліцы. Мужчына адмовіўся й пусьціў яе ў сваю хату задарма. Гэтак пачалася іх супольная гісторыя…

Год: 2021 | Крайіна: Японія

• 8 сэрыя •

Пераклад: Бессань
Рэдагаваньне: Дана Сьлепянок

Калі ў вас не паказваюцца субтытры, то, калі ласка, націсьніце ўнізе відэа на сымбаль зьлева ад і абярэце Belarusian :)

Далучыцца да каманды

#анімэ #мэлядрама #драма
#субтытры #клясычны_правапіс
788 viewsedited  16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 18:01:01 Лагоднаму Цмоку 3 месяцы!

Увесь гэты час мы пераконваемся, што ля нашага праекта сабраліся найлепшыя найцудоўнейшыя найчароўнейшыя людзі!

Мы надзвычайна ўдзячныя праграмісту Аляксею за прафэсійную й фінансавую дапамогу, праграмісту Арцёму й Беларусу Сяргею, які дужа дапамог нам грашыма. Вы проста разьбілі нашыя сэрцайкі сваёю шчодрасьцю, дабрынёю й адданасьцю беларускай справе!

А гэтым тыднем Сяргей, MadMasha, U A, Irina, Maksim Khobat яшчэ больш разьбілі нашыя сэрцайкі. Дзякуй вам найшчырэйшы за дапамогу праз патрыён!!

Адміністрацыя праекту шчыра дзякуе кажнаму ўдзельніку й кажнай удзельніцы нашае каманды за руплівую работу на ніве адраджэньня й пашырэньня беларускае мовы. Вы самыя запраўдныя зорачкі, мы вас вельмі шануем і любім!

Дзякуем і вам, даражэнькія гледачы й чытачы, што застаяцеся з намі, чакаеце новы кантэнт, пашыраеце інфармацыю пра нас, пішаце цёплыя словы й цісьніце рэакцыі! Нам вельмі важнае ўсякае вашае падтрыманьне, яно натхняе й дадае моцаў!

Таксама дзякуем усім, хто запоўніў нашую хорму-запрашэньне ў каманду! Мы ўсё пачыталі й паступова ўсім вам адкажам! (некаторыя з вас напісалі памылковыя тг-кантакты, таму, калі ласка, праверце пошту )

Яшчэ раз усім шчыра дзякуем і зычым прыемнага вечара! Бывайце задаровыя й клапацéцеся пра сябе!
998 views15:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 22:49:06
Вядомыя кінастужкі па-беларуску. Як аматары перакладаюць фільмы на беларускую мову

Нікога не здзівіць ужо «Тэрмінатарам 2» ці мультфільмам «Уверх» па-беларуску. Але як гэтая справа робіцца знутры? Наколькі гэта цяжка, дорага фінансава і маральна ды запатрабавана? Budzma.org спыталі ў перакладчыка дубляжу Аляксея пад працоўным псеўданімам «Вожык» з аматарскага праекта «Лагодны цмок»:

budzma.org/news/vyadomyya-kinastuzhki-pa-belarusku.html
1.2K views19:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 22:49:06Будзьма“ пагутарыла з нашым шаноўным заснавальнікам і дабэрам Аляксеем

Пачытаць інтэрвію цалкам можна праз спасылку ніжэй :)

А яшчэ ў вартыкуле згадалі нас і іншыя беларускамоўныя праекты, за што шчыра дзякуем!
1.1K viewsedited  19:49
Адкрыць / каментаваць