Get Mystery Box with random crypto!

Лагоднаму Цмоку 3 месяцы! Увесь гэты час мы пераконваемся, | Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Лагоднаму Цмоку 3 месяцы!

Увесь гэты час мы пераконваемся, што ля нашага праекта сабраліся найлепшыя найцудоўнейшыя найчароўнейшыя людзі!

Мы надзвычайна ўдзячныя праграмісту Аляксею за прафэсійную й фінансавую дапамогу, праграмісту Арцёму й Беларусу Сяргею, які дужа дапамог нам грашыма. Вы проста разьбілі нашыя сэрцайкі сваёю шчодрасьцю, дабрынёю й адданасьцю беларускай справе!

А гэтым тыднем Сяргей, MadMasha, U A, Irina, Maksim Khobat яшчэ больш разьбілі нашыя сэрцайкі. Дзякуй вам найшчырэйшы за дапамогу праз патрыён!!

Адміністрацыя праекту шчыра дзякуе кажнаму ўдзельніку й кажнай удзельніцы нашае каманды за руплівую работу на ніве адраджэньня й пашырэньня беларускае мовы. Вы самыя запраўдныя зорачкі, мы вас вельмі шануем і любім!

Дзякуем і вам, даражэнькія гледачы й чытачы, што застаяцеся з намі, чакаеце новы кантэнт, пашыраеце інфармацыю пра нас, пішаце цёплыя словы й цісьніце рэакцыі! Нам вельмі важнае ўсякае вашае падтрыманьне, яно натхняе й дадае моцаў!

Таксама дзякуем усім, хто запоўніў нашую хорму-запрашэньне ў каманду! Мы ўсё пачыталі й паступова ўсім вам адкажам! (некаторыя з вас напісалі памылковыя тг-кантакты, таму, калі ласка, праверце пошту )

Яшчэ раз усім шчыра дзякуем і зычым прыемнага вечара! Бывайце задаровыя й клапацéцеся пра сябе!