Get Mystery Box with random crypto!

Міні-агляд творчасьці BIEŁARUSKAHA ŠAŁU Папярэджваем: наш | Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Міні-агляд творчасьці BIEŁARUSKAHA ŠAŁU

Папярэджваем: наш агляд шчыры, безь перабольшваньняў. Пераканацца ў йіснасьці/запраўднасьці нашых словаў можа кажны ахвочы, проста націснуўшы на спасылкі :)) [спасылкі вылучаныя йіншым колерам]

Тэлеграм-канал BIEŁARUSKI ŠAŁ — гэта скарбонка зь беларускамоўнымі мэмамі й цёплымі мілымі выявамі, якія падбадзёрваюць, павышаюць настрой і нейкім цудам прымушаюць усьміхнуцца нават калі зусім ня хочацца!
Аўтар карыстаецца акурат тарашкевіцай, але ня мае аніякае зьнявагі да прыхільнікаў йіншых правапісаў :)

На ютуб-канале BIEŁARUSKI ŠAŁ вы знойдзеце надзвычай якасныя беларускамоўныя агучваньні фрагмэнтаў зь фільмаў, а таксама замежных відэа. Адразу відаць і чуваць, што над кажным відэа аўтар доўга й старанна працуе, не шкадуе часу й сваіх моцаў, бо работы выходзяць дужа сакавітыя й арыгінальныя, з асаблівым чуцьцём гумару й густу


Што абавязкова раім паглядзець на ютуб-канале BIEŁARUSKI ŠAŁ

• Збавеньне Шаўшэнку — „Пагоня“
Найлепшыя цудадзейныя лекі для кажнага беларуса ў самыя цяжкія часы. Натхняе не апускаць рукі й працягваць сваё й нашае супольнае дзела

• Беларускае чытво
Дэма-вэрсія таго, як бы выглядаў фільм „Крымінальнае чытво“, калі б яго здымалі ў Беларусі. На нашую думку, гэта самы запраўдны шэдэўр, бо ў ім найлепшым спосабам спалучаюцца акторскае майстэрства зь літаратурным і гумарыстычным. І не, мы зусім не перабольшваем! :)

• Фільм пра піццу [даўжыня —1хв 28с]
Беларускі Шал узапраўду дужа пастараўся, каб як мага беларусізаваць ангельскамоўную анімацыю Вікторыі Вінцэнт, — падчас прагляду зьяўляецца непахіснае адчуваньне, што гэты мульт — пэўне беларускае вытворчасьці. Надзвычай якасная й годная работа, вартая ўвагі!

*

Такім парадкам, Кіраўнік праекту BIEŁARUSKI ŠAŁ ужо больш за год рупліва працуе на ніве адраджэньня й пашырэньня беларускае мовы, з усёю душою стварае дужа годны й якасны кантэнт, робіць неймаверна каштоўны ўнёсак у разьвіцьцё беларускае культуры, шчыра падбадзёрвае й падтрымоўвае ўсіх гледачоў

А сёньня нарэшце (!) зьявілася магчымасьць падтрымаць Кіраўніка Беларускага Шалу грашыма й дапамагчы ажыцьцявіць усе ягоныя шалёныя задумы. Гэта й ёсьць трэцяя прыемная падзея!
Узаемная дапамога — гэта надзвычай важна!

Таксама вы можаце падтрымаць Кіраўніка Беларускага Шалу цёплымі словамі ў камэнтарох пад ягонымі відэа й допісамі, упадабаньнямі й пашырэньнем ягонае творчасьці :)

Дзякуем, шаноўнае спадарства, што дачыталі да канца!
А 19:30 мы апублікуем новы допіс і прэзэнтуем агучанае відэа