Get Mystery Box with random crypto!

Здаровы! BIEŁARUSKI ŠAŁ на сувязі з вамі! Пацьвярджаю: я ня | Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Здаровы!

BIEŁARUSKI ŠAŁ на сувязі з вамі!

Пацьвярджаю: я ня так даўно далучыўся да Лагоднага Цмоку й гатовы прэзэнтаваць дэбют — шосты эпізод першага сэзону сэрыялу Каханьне, сьмерць і робаты.

Я пераклаў тэкст і агучыў мужчынскія ролі, а агучыць дзявочыя сваім чароўным голасам дапамагла ўдзельніца каманды Шэра. Гукарэжысэрам быў хлапчук Мацьвей Палтарыхін.

Важная дэталь! Гэтая сэрыя — поўны дубляж, гэта значыць арыгінальных галасоў вы не пачуеце.

Дужа чакаем вашыя водгукі, бо мы ўсе стараліся (на дубляж ідзе больш сілаў, чым на клясычны voice-over).
Вось жа, калі вам гэта спадабаецца, то як будзе выпадаць, мы будзем намагацца рабіць дубляж.

Ану ж, гайда глядзець!