Get Mystery Box with random crypto!

Движение Большинства

Лагатып тэлеграм-канала dvizh_bot_channel — Движение Большинства Д
Лагатып тэлеграм-канала dvizh_bot_channel — Движение Большинства
Адрас канала: @dvizh_bot_channel
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 560
Апісанне з канала

Это канал Чат-бота “Движение Большинства” @CoordinationCouncilBot
Проект создан при поддержке Координационного совета.
Обсудить пост, обменяться мнениями @Dvizh_Bot_chat
❗️Из РБ соблюдайте осторожность, чат открытый
Написать нам @FeedbackDvizhBot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні

2023-03-08 17:23:08
«Зараз яшчэ горш». Як сябры КР праходзілі тэст пра дыскрымінацыю ў Беларусі

У межах Тыдня нулявой дыскрымінацыі ініцыятыва «ІншыЯ» запусціла віктарыну на аснове гульні «Веру – не веру». У тэксце скарыстана 10 фактаў пра дыскрымінацыю ў Беларусі ў самых розных сферах. Сябры і сяброўкі Каардынацыйнай рады ўжо праверылі свае веды і частку пытанняў «завалілі».

На адказ чаму, некаторыя адказвалі, што наўмысна. Падрабязней – у картках.

А прайсці сам тэст і паглядзець сваё месца ў рэйтынгу можна па спасылцы: t.me/QuizBot?start=9IXPxppa
30 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2023-03-08 12:06:53 У Дзень вясны і прыгажосці Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын дзелімся з вамі крутымі і важнымі жаночымі ініцыятывамі, пра якія варта ведаць і якія важна падтрымліваць.

Girls Power Belarus — медыйны праект пра жанчын Беларусі, у якім уздымаюцца вострыя і актуальныя праблемы і пытанні. Менавіта гэты праект сумесна з Bysol і ПЦ Вясна запусцілі збор у падтрымку палітзняволеных жанчын.

SPRAVKA — сэрвіс безкаштоўнай юрыдычнай і псіхалагічнай падтрымкі для беларусак. Атрымаць кансультацыю можна праз бот: @Spravka_by Таксама праект збірае разнастайныя шаблоны зваротаў і інструкцыі.

YouTube-канал Максімальна — праект Максіма Паршуто, які праз інтэрв'ю з рознымі актывісткамі і дзяячкамі паказвае, якія крутыя беларускі. Вельмі раім сёння паглядзець які-небудзь выпуск!

Праект Палітвязынкі збірае гісторыі і партрэты беларускіх палітзняволеных жанчын, а таксама арганізуе кропкавую экстраную дапамогу палітвязынкам. Іх можна падтрымаць данатам.

ЯНА/ЁЙ — ініцыятыва, якая створана для барацьбы з дыскрымінацыяй і гвалтам у адносінах да жанчын у Беларусі: адукацыйныя праекты, юрыдычная і псіхалагічная дапамога.

Выдавецтва Пфляўмбаўм — жаночая выдавецкая ініцыятыва. Дзякуючы яе працы, свет пабачылі, напрыклад, кнігі лаўрэатак прэміі Ежы Гедройца Евы Вежнавец і Тані Скарынкінай.

Кіпцюры Рагнеды — зусім новая ініцыятыва ў форме Тэлеграм-бота, які дапамагае жанчынам, якія сутыкнуліся з рознымі крызіснымі сітуацыямі. У ім сабраны ўсе магчымыя кантакты дапамогі ў сітуацыі гвалту.

Klopat.by — інфармацыйны акаўнт Вольгі Гарбуновай, прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Зычым нам усім нарэшце дамагчыся справядлівага, інклюзіўнага і раўнапраўнага свету.

А пакуль — працягваем змагацца за свае правы і падтрымліваць сябе і іншых!
82 views09:06
Адкрыць / каментаваць
2023-03-03 15:12:33 А вы чулі пра Тыдзень нулявой дыскрымінацыі?

Арганізацыя «ІншыЯ» абвяшчае #ZeroDiscriminationWeek, або Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, які пройдзе з 1 па 8 сакавіка анлайн і афлайн у розных краінах. Гэта тыдзень асветніцкіх дзеянняў, прысвечаных тэме дыскрымінацыі.

У 2023 годзе галоўная тэма Тыдня – барацьба з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце, мове.

Пры чым тут Рухбот?
Мы палічылі важным далучыцца да Тыдня і запусцілі віктарыну на аснове гульні «Веру – не веру» ад «ІншыЯ»! Прапануем вам праверыць свае веды і даведацца пра 10 фактаў дыскрымінацыі ў Беларусі.

Як прайсці віктарыну? Усё проста!
1. Пераходзім па спасылцы.
2. І адказваем на пытанні!

Сваімі вынікамі можна дзяліцца ў сацсетках, каб сябры і сяброўкі таксама далучыліся да Тыдня і праверылі свае веды. Але памятайце, што Рухбот прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі, таму абавязкова прытрымлівайцеся правілаў бяспекі.

І не забывайце: думаючы пра сябе, думаем пра Іншых!
238 views12:12
Адкрыць / каментаваць
2023-02-24 14:23:55
Год, які мы не забудзем

Год таму адбылося тое, ува што да апошняга момату немагчыма было паверыць — пачалася жудасная поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Вайна, якая ломіць лёсы, забірае жыцці, нясе разбурэнне, ахвяры і боль.

Рэжым Лукашэнка стаў суагрэсарам у гэтай вайне, дазволіўшы расейскім войскам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для ўварвання і абстрэлаў Украіны.

Беларусы і беларускі з першых дзён вайны выказваюць сваю салідарнасць з украінцамі і ўкраінкамі ў барацьбе за самае галоўнае чалавечае права — жыць. Удзел добраахвотнікаў на баку Ўкраіны, партызанская дзейнасць унутры Беларусі, валантэрская дапамога ахвярам вайны, акцыі салідарнасці, фінансавая падтрымка і шмат іншых вялікіх і маленькіх форм дапамогі Ўкраіне. У Беларусі кожны з гэтых крокаў, нават самы маленькі, можа пазбавіць чалавека свабоды і нават жыцця

У картках сабралі беларускія лічбы ў гэтай вайне, каб нагадаць, што рэжым Лукашэнкі — не толькі суагрэсар у вайне, але і агрэсар супраць беларускага народа.

Працягвайце рабіць усё магчымае дзеля свабоды Беларусі і Ўкраіны.

Жыве Беларусь. Слава Ўкраіне
1.9K views11:23
Адкрыць / каментаваць
2023-02-22 19:10:53 Як прайшоў ваш дзень роднай мовы?

Учора больш за 100 рухботаўцаў правялі дзень, размаўляючы па беларуску: у транспарце, краме, на вуліцы, на працы ды й дзе заўгодна. Дзякуй усім, хто далучыўся!

Гэта цудоўны крок да таго, каб перайсці на родную мову ў паўсядзённым жыцці. Гэта можа быць складаны працэс з-за розных знешніх абставінаў, але адпраўная кропка ўжо пройдзена!

А што заахвочвае нас пачаць рабіць нешта новае? Вядома, досвед іншых людзей, якія пераадольвалі тыя ж самыя складанасці. Таму раім пачытаць гісторыі сяброў КР пра тое, як яны пераходзілі на беларускую мову па спасылцы.

Няхай кожны дзень будзе днём роднай мовы
304 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2023-02-21 11:32:10
З днём роднай мовы!

Даражэнькія Рухботаўцы, сёння важны дзень асабліва для беларусаў і беларусак, — дзень роднай мовы.

Нашу мову шмат разоў спрабавалі ў нас забраць, яе нішчылі і абражалі, але яна жыве. У тым ліку дзякуючы нашым з вамі намаганням вяртаць яе ў наша паўсядзённае жыццё, вывучаць яе, абуджаць і развіваць.

Сёння мы падрыхтавалі падборку ініцыятыў, якія дапамогуць вярнуць беларускую мову ў паўсядзённае жыццё і адчуць сябе упэўненымі носьбітамі роднай мовы.

mova.how — тут знойдзеце разнастайнейшыя беларускамоўныя праекты.

Беларускі Podcast hub — агромністы каталог беларускіх падкастаў (але не толькі беларускамоўных), слухаць не пераслухаць.

Vodblisk — зусім новы праект каманды Паўночнага ззяння, анлайн-кінатэатр беларускага кіно.

Taubin poetry дапаможа вам адкрыць свет беларускай паэзіі.

Пакрысе — моўная хвілінка ў жыццё тых, хто пераходзіць на беларускую мову.

Коміксы па-беларуску дапамогуць падняць настрой.

Знутры звонку раскажуць усё пра беларускую культуры ў розных яе праявах.

Donar.by для тых, хто хоча зрабіць свой унёсак у адраджэння беларускай мовы.

Гаварун стварае беларускамоўны кантэнт для дзетак.

Насамрэч, спіс можна падаўжаць і падаўжаць, каталог movа.how — таму доказ! І нам вельмі радасна, што мы не можам ахапіць усе праекты. Дзяліцеся ў каментарах сваімі ўлюбёнымі ініцыятывамі!

І не бойцеся лупіць на трасянцы. Галоўнае — пачаць размаўляць.
348 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2023-02-15 15:15:00 Дзе навучацца ў лютым?

Калі вы таксама ўжо засумавалі па адукацыйных магчымасцях, хуценька азнаямляйцеся і шукайце што-небудзь сабе да спадобы!

Вольны ўніверсітэт запрашае далучыцца да «‎Школы грамадскіх лідараў»: лекцыі пра грамадскую супольнасць, сутрэчы з лідар_камі вядучых грамадскіх ініцыятыў і разавіццё лідарскіх навыкаў.
20 лютага.

Таксама паглыбіцца ў тэму грамадскай супольнасці можна праз інтэрактыўныя варкшопы OEEC у фарматах ролевай гульні, кейс-стади, міні-хакатон і іншых.
Наступны варкшоп — 17 лютага.

Бяспека ніколі не губляе актуальнасці, таму клічам на анлайн-трэнінг «Бяспека беларускіх актывіста_к» ад Free Belarus Center, прысвечаны асабістай і лічбавай бяспецы.
15 лютага, 19:00 па Менску.

Цудоўным пачаткам шляху ў праваабароне стане 8-дзённая Базавая школа па правах чалавека ад Беларускай Праваабарончай Школы, якая адбудзецца ў Гданьску. Транспарт, пражыванне і харчаванне — на арганізатар_ках.
15 лютага.

Разабрацца ў экалагічных пытаннях дапамогуць Зялёныя вэбінары ад Зялёнай сеткі: водныя рэсурсы, энергетычны пераход, біаразнастацнасць, праблемы адкідаў і шмат іншага.
Першы вебінар — 15 лютага.

Працаваць з дадзенымі можна навучыцца праз стыпендыяльную праграму па дата-камунікацыі ад ForSet, якая разлічана на 5-6 месяцаў і складаецца з трэнінгу ў Тбілісі і ментарскай падтрымкі анлайн.
15 лютага

ProWomen By кліча на праграму Workout, якая праз серыю вэбінараў дапаможа жанчынам адаптавацца да нявызначанасці і змен.
Першая сустрэча — 15 лютага.

Калі вы хочацце дзейнічаць і звязаны са сферай адукацыі, то далучайцеся да Задзіночання Беларускіх Студэнтаў у якасці валантэраў і валантэрак, каб дапамагаць абараняць правы і інтарэчы беларускага студэнцтва.
Набор адбываецца на сталай аснове.

Звярніце ўвагу на палымяныя дэдлайны і плённага навучання!
501 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2023-02-15 11:12:02
Как заботиться о себе?

По следам вчерашнего дня любви врываемся с советами о том, как проявлять любовь и заботу к самим себе. Помните, как в самолёте: кислородную маску сначала себе, потом помощь людям вокруг.

В наши времена постоянной тревоги и стресса особенно важно поддерживать своё ресурсное состояние, чтобы сохранить себя и при этом продолжать действовать.

Что мы предлагаем?
Чтобы каждый и каждая из вас могли разобраться, как заботиться о себе, мы решили рассказать о модели BASIC PH.

В чем суть модели?
Профессор Мули Лахад выделил 6 каналов, которые могут помогать не только выходить из стрессовых ситуаций (вне стрессовых ситуаций), но и накапливать ресурсы, чтобы легче переносить стресс.

В карточках рассказываем об этих каналах и способах самоподдержки.

А подробнее обо всём — в книге «Психологическая аптечка белоруса».

А как вы заботитесь о себе?
317 views08:12
Адкрыць / каментаваць