Get Mystery Box with random crypto!

Год, які мы не забудзем Год таму адбылося тое, ува што да апо | Движение Большинства

Год, які мы не забудзем

Год таму адбылося тое, ува што да апошняга момату немагчыма было паверыць — пачалася жудасная поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Вайна, якая ломіць лёсы, забірае жыцці, нясе разбурэнне, ахвяры і боль.

Рэжым Лукашэнка стаў суагрэсарам у гэтай вайне, дазволіўшы расейскім войскам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для ўварвання і абстрэлаў Украіны.

Беларусы і беларускі з першых дзён вайны выказваюць сваю салідарнасць з украінцамі і ўкраінкамі ў барацьбе за самае галоўнае чалавечае права — жыць. Удзел добраахвотнікаў на баку Ўкраіны, партызанская дзейнасць унутры Беларусі, валантэрская дапамога ахвярам вайны, акцыі салідарнасці, фінансавая падтрымка і шмат іншых вялікіх і маленькіх форм дапамогі Ўкраіне. У Беларусі кожны з гэтых крокаў, нават самы маленькі, можа пазбавіць чалавека свабоды і нават жыцця

У картках сабралі беларускія лічбы ў гэтай вайне, каб нагадаць, што рэжым Лукашэнкі — не толькі суагрэсар у вайне, але і агрэсар супраць беларускага народа.

Працягвайце рабіць усё магчымае дзеля свабоды Беларусі і Ўкраіны.

Жыве Беларусь. Слава Ўкраіне