Get Mystery Box with random crypto!

А вы чулі пра Тыдзень нулявой дыскрымінацыі? Арганізацыя «Інш | Движение Большинства

А вы чулі пра Тыдзень нулявой дыскрымінацыі?

Арганізацыя «ІншыЯ» абвяшчае #ZeroDiscriminationWeek, або Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, які пройдзе з 1 па 8 сакавіка анлайн і афлайн у розных краінах. Гэта тыдзень асветніцкіх дзеянняў, прысвечаных тэме дыскрымінацыі.

У 2023 годзе галоўная тэма Тыдня – барацьба з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце, мове.

Пры чым тут Рухбот?
Мы палічылі важным далучыцца да Тыдня і запусцілі віктарыну на аснове гульні «Веру – не веру» ад «ІншыЯ»! Прапануем вам праверыць свае веды і даведацца пра 10 фактаў дыскрымінацыі ў Беларусі.

Як прайсці віктарыну? Усё проста!
1. Пераходзім па спасылцы.
2. І адказваем на пытанні!

Сваімі вынікамі можна дзяліцца ў сацсетках, каб сябры і сяброўкі таксама далучыліся да Тыдня і праверылі свае веды. Але памятайце, што Рухбот прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі, таму абавязкова прытрымлівайцеся правілаў бяспекі.

І не забывайце: думаючы пра сябе, думаем пра Іншых!