Get Mystery Box with random crypto!

У Дзень вясны і прыгажосці Міжнародны дзень барацьбы за правы | Движение Большинства

У Дзень вясны і прыгажосці Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын дзелімся з вамі крутымі і важнымі жаночымі ініцыятывамі, пра якія варта ведаць і якія важна падтрымліваць.

Girls Power Belarus — медыйны праект пра жанчын Беларусі, у якім уздымаюцца вострыя і актуальныя праблемы і пытанні. Менавіта гэты праект сумесна з Bysol і ПЦ Вясна запусцілі збор у падтрымку палітзняволеных жанчын.

SPRAVKA — сэрвіс безкаштоўнай юрыдычнай і псіхалагічнай падтрымкі для беларусак. Атрымаць кансультацыю можна праз бот: @Spravka_by Таксама праект збірае разнастайныя шаблоны зваротаў і інструкцыі.

YouTube-канал Максімальна — праект Максіма Паршуто, які праз інтэрв'ю з рознымі актывісткамі і дзяячкамі паказвае, якія крутыя беларускі. Вельмі раім сёння паглядзець які-небудзь выпуск!

Праект Палітвязынкі збірае гісторыі і партрэты беларускіх палітзняволеных жанчын, а таксама арганізуе кропкавую экстраную дапамогу палітвязынкам. Іх можна падтрымаць данатам.

ЯНА/ЁЙ — ініцыятыва, якая створана для барацьбы з дыскрымінацыяй і гвалтам у адносінах да жанчын у Беларусі: адукацыйныя праекты, юрыдычная і псіхалагічная дапамога.

Выдавецтва Пфляўмбаўм — жаночая выдавецкая ініцыятыва. Дзякуючы яе працы, свет пабачылі, напрыклад, кнігі лаўрэатак прэміі Ежы Гедройца Евы Вежнавец і Тані Скарынкінай.

Кіпцюры Рагнеды — зусім новая ініцыятыва ў форме Тэлеграм-бота, які дапамагае жанчынам, якія сутыкнуліся з рознымі крызіснымі сітуацыямі. У ім сабраны ўсе магчымыя кантакты дапамогі ў сітуацыі гвалту.

Klopat.by — інфармацыйны акаўнт Вольгі Гарбуновай, прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Зычым нам усім нарэшце дамагчыся справядлівага, інклюзіўнага і раўнапраўнага свету.

А пакуль — працягваем змагацца за свае правы і падтрымліваць сябе і іншых!