Get Mystery Box with random crypto!

З днём роднай мовы! Даражэнькія Рухботаўцы, сёння важны дзень | Движение Большинства

З днём роднай мовы!

Даражэнькія Рухботаўцы, сёння важны дзень асабліва для беларусаў і беларусак, — дзень роднай мовы.

Нашу мову шмат разоў спрабавалі ў нас забраць, яе нішчылі і абражалі, але яна жыве. У тым ліку дзякуючы нашым з вамі намаганням вяртаць яе ў наша паўсядзённае жыццё, вывучаць яе, абуджаць і развіваць.

Сёння мы падрыхтавалі падборку ініцыятыў, якія дапамогуць вярнуць беларускую мову ў паўсядзённае жыццё і адчуць сябе упэўненымі носьбітамі роднай мовы.

mova.how — тут знойдзеце разнастайнейшыя беларускамоўныя праекты.

Беларускі Podcast hub — агромністы каталог беларускіх падкастаў (але не толькі беларускамоўных), слухаць не пераслухаць.

Vodblisk — зусім новы праект каманды Паўночнага ззяння, анлайн-кінатэатр беларускага кіно.

Taubin poetry дапаможа вам адкрыць свет беларускай паэзіі.

Пакрысе — моўная хвілінка ў жыццё тых, хто пераходзіць на беларускую мову.

Коміксы па-беларуску дапамогуць падняць настрой.

Знутры звонку раскажуць усё пра беларускую культуры ў розных яе праявах.

Donar.by для тых, хто хоча зрабіць свой унёсак у адраджэння беларускай мовы.

Гаварун стварае беларускамоўны кантэнт для дзетак.

Насамрэч, спіс можна падаўжаць і падаўжаць, каталог movа.how — таму доказ! І нам вельмі радасна, што мы не можам ахапіць усе праекты. Дзяліцеся ў каментарах сваімі ўлюбёнымі ініцыятывамі!

І не бойцеся лупіць на трасянцы. Галоўнае — пачаць размаўляць.