Get Mystery Box with random crypto!

Дзе навучацца ў лютым? Калі вы таксама ўжо засумавалі па адук | Движение Большинства

Дзе навучацца ў лютым?

Калі вы таксама ўжо засумавалі па адукацыйных магчымасцях, хуценька азнаямляйцеся і шукайце што-небудзь сабе да спадобы!

Вольны ўніверсітэт запрашае далучыцца да «‎Школы грамадскіх лідараў»: лекцыі пра грамадскую супольнасць, сутрэчы з лідар_камі вядучых грамадскіх ініцыятыў і разавіццё лідарскіх навыкаў.
20 лютага.

Таксама паглыбіцца ў тэму грамадскай супольнасці можна праз інтэрактыўныя варкшопы OEEC у фарматах ролевай гульні, кейс-стади, міні-хакатон і іншых.
Наступны варкшоп — 17 лютага.

Бяспека ніколі не губляе актуальнасці, таму клічам на анлайн-трэнінг «Бяспека беларускіх актывіста_к» ад Free Belarus Center, прысвечаны асабістай і лічбавай бяспецы.
15 лютага, 19:00 па Менску.

Цудоўным пачаткам шляху ў праваабароне стане 8-дзённая Базавая школа па правах чалавека ад Беларускай Праваабарончай Школы, якая адбудзецца ў Гданьску. Транспарт, пражыванне і харчаванне — на арганізатар_ках.
15 лютага.

Разабрацца ў экалагічных пытаннях дапамогуць Зялёныя вэбінары ад Зялёнай сеткі: водныя рэсурсы, энергетычны пераход, біаразнастацнасць, праблемы адкідаў і шмат іншага.
Першы вебінар — 15 лютага.

Працаваць з дадзенымі можна навучыцца праз стыпендыяльную праграму па дата-камунікацыі ад ForSet, якая разлічана на 5-6 месяцаў і складаецца з трэнінгу ў Тбілісі і ментарскай падтрымкі анлайн.
15 лютага

ProWomen By кліча на праграму Workout, якая праз серыю вэбінараў дапаможа жанчынам адаптавацца да нявызначанасці і змен.
Першая сустрэча — 15 лютага.

Калі вы хочацце дзейнічаць і звязаны са сферай адукацыі, то далучайцеся да Задзіночання Беларускіх Студэнтаў у якасці валантэраў і валантэрак, каб дапамагаць абараняць правы і інтарэчы беларускага студэнцтва.
Набор адбываецца на сталай аснове.

Звярніце ўвагу на палымяныя дэдлайны і плённага навучання!