Get Mystery Box with random crypto!

БСДП

Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП Б
Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП
Адрас канала: @bsdp_hramada
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 174
Апісанне з канала

Навінавы канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-01-27 17:34:15
Да ўвагі сябраў БСДП!!!

Калі сярод вас маюцца жадаючыя паспрабаваць патрапіць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі - паведамляйце пра гэта кіраўнікам сваіх абласных і Мінскай гарадской арганізацый.

Тэрмін падачы дакументаў у органы па вылучэнню ў камісіі - да 3 лютага, таму ў вас маецца вельмі мала часу, каб паспець!

Малюнак з сайту rec.gov.by
120 views14:34
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 15:00:59
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выказвае спачуванне ў сувязі са смерцю бабруйскага актывіста партыі Сяргея Адамовіча.

Стала вядома, што Сяргей памёр у снежні 2021 г. у эміграцыі ў Фіндляндыі. Прычынай смерці стала хвароба сэрца. Ён не дажыў паўгода да свайго 50-годдзя.

Спачывай з мірам, дарагі таварыш...
121 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 10:24:23 Першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў няўключаны ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі. Ён быў адзіным прадстаўніком БСДП, каго вылучылі ў склад камісіі гэтага ўзроўню.

Прадстаўнікі Беларускай партыі "Зялёныя" і Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" таксама не прайшлі жэстачайшы адбор.
175 viewsedited  07:24
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 13:11:23
135 views10:11
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 12:15:08 У Цэнтральным Камітэце БСДП

24 студзеня 2022 г. адбылося першае ў бягучым годзе дыстанцыйнае пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

У пасяджэнні прынялі ўдзел 22 з 41 сябраў ЦК партыі. Яшчэ трое сябраў прымалі ўдзел у пасяджэнні ў якасці гасцей.

Пад час пасяджэння быў вызначаны памер сяброўскай складкі на 2022 г. Яна склала 12 рублёў.

Цэнтральны Камітэт БСДП рэкамендаваў ХХІ з’езду БСДП вылучыць на пасаду старшыні кандыдатуру Барысава І.П., першага намесніка старшыні - Сігаева А.У., намеснікаў старшыні - Вештард І.З., Волчака А.К., Канюс Г.У., Мяцельскага М.М.

Прыняты ў якасці партыйнай пазіцыі распрацаваныя пад кіраўніцтвам Пастухова М.І. праекты законаў “Аб участковых суддзях” і “Аб судовым парадку прыняцця рашэнняў аб заключэнні пад варту асоб, якія падазраюцца (абвінавачаных) у здзяйсненні злачынства, а таксама аб прадаўжэнні тэрміна знаходжання пад вартай”.

Створана камісія ў складзе Вештард І.З., Сігаева А.У. і Гаравой Т.А. для тлумачэння п.4.4 і 5.3 Статута БСДП па рэкамендацыі ЦРК з прычыны скаргі Крываля В.А. Прынята рашэнне зацвердзіць тлумачэнні камісіі на бліжэйшым пасяджэнні Прэзідыума.

Прынята заява ЦК БСДП “Аб рэферэндуме” у адпаведнасці з якой Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што яе прапановы па зменах Канстытуцыі не ўлічаны. БСДП устрымліваецца ад вылучэння назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі, бо не ў стане гарантаваць ім бяспеку.
131 viewsedited  09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-23 12:33:27
Сябры! Скончыліся святы, трэба думаць пра партыю.

Нагадваем, што абавязак кожнага сябра БСДП - пацвярджаць сваю партыйнасць сплатай штогадовай партыйнай складкі да 31 студзеня.

Сума гадавой складкі складае 12 рублёў.

Калі Вы яшчэ не аплацілі, то можна яшчэ паспець

Самы просты варыянт аплаты праз інтэрнэт-банкінг у сістэме АРІП. Магчымыя варыянты, як нас там знайсці:

Шляхам сканавання QR-коду і вас вывядзе ў патрэбны пункт.

У пашукавіку АРІП выбраць код паслугі 4670161

Выбраць у дрэве плацяжоў:
Благотворительность, общественные объединения ► Прочие общественные объединения ► БСДП ► Сяброўскiя складкi

Таксама нагадваем, што сябры партыі могуць быць вызваленыя ад сплаты складак рашэннем арганізацыі, дзе ён стаіць на ўліку.
114 views09:33
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 18:55:10 Сёння адвакат сустрэлася з затрыманай учора сяброўкай Прэзідыума БСДП Людмілай Волкавай. Заўтра адбудзецца допыт з удзелам адваката. Рыхтуюцца дакументы з хадайніцтвам аб замене меры стрымання.
148 views15:55
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 18:42:31 Стала вядома, што cябра Прэзідыума БСДП Людміла Волкава знаходзіцца на Акрэсціна. Яе абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
438 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 17:44:32 Адвакатка прачакала ў прыёмнай ГУБАЗіка гадзіну, пасля чаго ёй паведамілі, што Людмілы Волкавай у іх арганізацыі няма. Пошукі працягваюцца.
405 views14:44
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 16:12:57 Адвакатка наведала Фрунзенскі РАУС сталіцы. Людмілы Волкавай у ім не знайшла. Пошук актывісткі БСДП працягваецца.
534 viewsedited  13:12
Адкрыць / каментаваць