Get Mystery Box with random crypto!

БСДП

Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП Б
Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП
Адрас канала: @bsdp_hramada
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 174
Апісанне з канала

Навінавы канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-02-06 15:42:14 Старшынёй БСДП у трэці раз абраны Ігар Барысаў. З 60 бюлетэняў, якія былі пададзены праз электронную сістэму 58 прагаласавала ў яго падтрымку. Старшынёй ЦРК абраны Анатоль Сідарэвіч. З 62 бюлетэняў, пададзеных праз электронную сістэму ў яго падтрымку прагаласавала 55 чалавек.
165 views12:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-06 14:09:35
У Мінску адбываецца ХХІ з'езд БСДП. З 78 дэлегатаў у працы з’езду прымае працу 63.
166 views11:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 18:39:09
У чаканні дэлегатаў ХХІ з’езда БСДП
110 views15:39
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 17:57:07
Палітзняволенная сяброўка Прэзідыума БСДП Волкава Людміла ў лісце з ізалятара паведаміла, што яе паставілі на прафілактычны ўлік, як схільную да экстрэмізму і дыструктыўнай дзейнасці.

Лісты з волі ёй не даходзяць і не ўсе лісты прапускае цэнзура. Але вы ўсё роўна пішыце! Раней ці пазней яны дойдуць да адрасату:

220050, Мінскі следчы ізалятар №1, вул. Валадарскага, 2. Волкавай Людміле Вітальеўне
102 views14:57
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 10:24:50
Мастоўскі актывіст БСДП Зміцер Цеслянок не патрапіў у склад участковай выбарчай камісіі.

Акрамя таго учора, 4 лютага, да Зміцера ўвечары прыйшлі два міліцыянты з прафілактычнай гутаркай.
75 views07:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 09:53:40 7 сябраў БСДП вылучыліся ў склад участковых выбарчых камісій.

Нагадаем, што вылучаны ад партыі ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксей Сігаеў не патрапіў у яе склад.

У 2020 г. БСДП вылучала 240 сваіх прадстаўнікоў у склад камісій розных узроўняў. Патрапілі ў камісіі толькі 4 чалавекі.
12 views06:53
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 12:20:47
3 лютага 2022 г. Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыю ў дачыненні да сяброўкі БСДП Іны Яўсеевай. Па выніках апеляцыі зняў з яе артыкул "Махлярства" і скараціў тэрмін яе зняволення на 1,5 гады.

Іна Яўсеева была затрымана ў Магілёве праз некалькі дзён пасля разрому магілёўскага офіса БСДП. Прычына затрымання - абвінавачанне ў незаконнай прадпрымальніцткай дзейнасці.

У кастрычніку 2021 г. была асуджана на 5 год калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Знаходжанне ў СІЗА было залічана, як 1,3 гады.

У 2016 г. вылучалася кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад БСДП.
105 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 12:05:53
Сябра Прэзідыума БСДП Людмілу Волкаву перавялі ў Мінскі следчы ізалятар №1 (Валадарку).

Паручыцельствы старшыні БСДП Ігара Барысава і першага намесніка старшыні БСДП Аляксея Сігаева аб змяненні ёй меры ўтрымання не далі станоўчага выніку.

Пісаць лісты Людміле можна на адрас: 220050, Мінскі следчы ізалятар №1, вул. Валадарскага, 2. Волкавай Людміле Вітальеўне.
107 views09:05
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 12:00:05
Праваабаронцы прызналі Гомельскага актывіста БСДП, стваральніка мясцовага YouTube-канала Алега Канавалава палітвязнем.

Алег быў затрыманы 4 студзеня 2022 г. і знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА.

Актывіста абвінавацілі ў тым, што “з лета 2020 года мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстным руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэананіў сілавікоў”. А таксама ў тым, што ва Украіне “ён працягваў актыўна размяшчаць у адной з сацыяльных сетак інфармацыю антыдзяржаўнага толку. Прапагандаваў узброены супраціў прадстаўнікам улады і супрацоўнікам праваахоўных органаў. Цынічна выказваўся ў каментарах аб гібелі супрацоўніка КДБ”.
116 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 12:34:13
1 лютага 2022 г. праваабаронцы прызналі сябра Прэзідыума і ЦК БСДП Людмілу Волкаву палітвязнем.

Нагадаем, што Людміла была затрыманая 19 студзеня 2022 г. па ч.1 арт. 342 КК РБ. Дагэтуль яна зняволеная і знаходзіцца ў СІЗА.
139 viewsedited  09:34
Адкрыць / каментаваць