Get Mystery Box with random crypto!

БСДП

Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП Б
Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП
Адрас канала: @bsdp_hramada
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 174
Апісанне з канала

Навінавы канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 30

2021-01-30 21:08:07 У Пружанах адбыўся справаздачна-выбарчы сход раённай арганізацыі. Актывісты падвялі вынікі працы за год і абралі новае кіраўніцтва.

“Прэзідэнтскія выбары і новая палітычная сітуацыя ў краіне ўдыхнулі жыццё ў наш раён і нашу сацыял-дэмакратычную супольнасць. Мы не засталіся ў баку: актыўна удзельнічалі ў сборы подпісаў, агітацыі за альтэрантыўных кандыдатаў, незалежным назіранні і іншых акцыях. За год да арганізацыі далучылася больш за 10 новых сябраў” – падвеў вынікі працы вядомы паэт, пчаляр і сацыял-дэмакрат з Пружан Мікола Папека.

Новай кіраўнічкай структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) у выніку таемнага галасавання абрана Алёна Гулевіч.

Па яе меркаванню арганізацыя павінна расці колькасна і якасна.
“У бліжэйшы час мы выпрацуем пазітыўную павестку перамен для Пружан” – агучыла планы на год Алёна Гулевіч.

У сходзе браў удзел кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі, які выказаў падзяку ўсім сябрам за адстойванне каштоўнасцей свабоды, роўнасці і справядлівасці.
182 views18:08
Адкрыць / каментаваць
2021-01-28 14:20:17 Падтрымаць мінскую сяброўку БСДП Ілону Янкоўскую можна лістом: 220089, г. Мінск, 1-шы зав. Акрэсціна, д. 36. Цэнтр ізаляцыі правапарушэнняў. Янкоўскай Ілоне Мікалаеўне. Нагадем, яна асуджана на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.
225 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2021-01-28 14:01:31 Сталі вядомы абставіны затрымання мінскай сяброўкі БСДП Ілоны Янкоўскай. 23 студзеня 2021 г. яна выйшла з маршруткі на прыпынку грамадскага транспарту "Слуцкі гасцінец". На прыпынку ўбачыла дзвюх жанчын, якія размаўлялі паміж сабой і ў адной з іх на плячах…
202 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-01-27 11:56:32 У студыі BSDPnews сябра Прэзідыума БСДП Людміла Волкава, журналіст - Алесь Буракоў. Гутарка ідзе пра хатні гвалт, фемінізм, пратэсты і жаночае лідарства.
274 views08:56
Адкрыць / каментаваць
2021-01-27 11:44:23 Белорусские парламентарии успели-таки в прошлом году принять новую редакцию Кодекса об административных правонарушениях (КоАП) и Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях (ПИКоАП). Они начнут применяться с 1 марта 2021 года.

В чем необходимость? Рассказывает председатель экспертно-аналитической комиссии при ЦК БСДП, доктор юридических наук, профессор Михаил Пастухов.
214 views08:44
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 17:08:59 Сталі вядомы абставіны затрымання мінскай сяброўкі БСДП Ілоны Янкоўскай. 23 студзеня 2021 г. яна выйшла з маршруткі на прыпынку грамадскага транспарту "Слуцкі гасцінец". На прыпынку ўбачыла дзвюх жанчын, якія размаўлялі паміж сабой і ў адной з іх на плячах быў бел-чырвона-белы сцяг. Вырашыла іх сфатаграфаваць і ў гэты момант на прыпынку прыпыніўся мікрааўтобус з АМАПаўцамі, які і затрымаў усіх трох жанчын. Дагэтуль яны не былі знаёмыя. Тры дні прывяла разам з імі ў ЦІПе на Акрэсціна. У камеры было адключана ацяпленне, не было матрацаў, ад ежы адмаўлялася, бо мае алергію. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб заключэнні дамовы з адвакатам і перадачы патрэбных лекаў.
1.5K views14:08
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 15:31:08
У Гродна ў якасці сведкі па крымінальнай справе ў Следчым камітэце дапытаны Міжнародны сакратар БСДП Валянцін Аскірка. Узята падпіска аб неразгалошванні. У БСДП мяркуюць, што гэта можа быць звязана з падзеямі, якія адбыліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама з абаронай студэнтаў пасля іх удзелу ў акцыях пратэсту. Нагадаем, што цягам восені Валянцін Аскірка атрымаў два папярэджанні ад адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе працаваў выкладчыкам і быў звольнены праз непрацягнуты кантракт.
202 views12:31
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 11:49:12 Старшыня БСДП Ігар Барысаў накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру ў сувязі з сістэмным пераслам актывістаў БСДП за выкарыстанне партыйнай сімволікі.

У сваёй скарзе ён просіць:

1. Вярнуць партыйную сімволіку актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), у якіх яна была незаконна канфіскавана, альбо перадаць яе на цэнтральны офіс партыі.

2. Спыніць практыку незаконнай канфіскацыі афіцыйна зарэгістраванай сімволікі БСДП у актывістаў партыі.

3. Правесці тлумачальную працу сярод супрацоўнікаў МУС, Следчага камітэта, ГУБАЗіКа, АМАПА, іншых сілавых структур аб недапушчэнні канфіскацыі афіцыйна зарэгістраванай сімволікі ў актывістаў партыі, якія пасродкам яе выражаюць свае ідэі і прынцыпы.

4. Вынесці пратэст на рашэнне суддзі суда Савецкага раёна г. Гомеля Віталія Каўбені за незаконны прысуд актывістцы БСДП Але Караленкі ў выглядзе 15 сутак адміністрацыйнага арышту і неадкладна вызваліць яе з ізалятара часовага ўтрымання.
1.5K views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 11:09:03
Чарговае затрыманне сябраў БСДП. У ізалятары апынулася актывістка Мінскай гарадской арганізацыі БСДП Ілона Янкоўская. Падрабязнасці высвятляем.
216 viewsedited  08:09
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 10:24:21 Кабинет представителей Светланы Тихановской опубликовал "десятку вопиющих задержаний и штрафов, наглядно подтверждающих правовой дефолт в Беларуси". В эту "десятку" вошло абсурдное задержание и арест Аллы Короленко.
265 views07:24
Адкрыць / каментаваць