Get Mystery Box with random crypto!

БСДП

Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП Б
Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП
Адрас канала: @bsdp_hramada
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 174
Апісанне з канала

Навінавы канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 31

2021-01-26 10:20:42
Дарагія таварышы! Гомельская актывістка БСДП Ала Караленка 25 студзеня 2021 г. была асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за фотаздымак з партыйнай сімволікай. Заклікаем падтрымаць яе маральна і накіроўваць ёй лісты (паштоўкі) са словамі падтрымкі. Адрас для карэспандэнцыі: 246027, г. Гомель, вул. Міжгародняя, д. 26, Ізалятар часовага ўтрымання. Караленка Ала Аркадзьеўна.
265 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2021-01-25 21:55:01 У Цэнтральным камітэце БСДП

25 студзеня 2021 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнага камітэта ў рэжыме анлайн.
Цэнтральны камітэт БСДП прыняў рашэнне аб ўдзеле ў ІІ Сацыяльным Форуме “За роўнасць і сацыяльную справядлівасць”, які адбудзецца 07 лютага 2021 г. у Мінску, зацвердзіў 50 дэлегатаў для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве з усіх абласцей і г. Мінска, а таксама зацвердзіў выступоўцаў на тэматычных панэлях. Прынята да ведама, што ўсе жадаючыя сябры БСДП таксама могуць далучыцца да мерапрыемства ў якасці гасцей.
Зацверджаны вынікі агульнапартыйнай канферэнцыі Рабочай групы “Жанчыны БСДП”, якая адбылася 19-20 снежня 2020 г. у г.Мінску, а таксама зацверджаны каардынатаркі па абласцях: Наталля Галаніна, Таццяна Гаравая, Ларыса Жыгар, Ганна Скачок, Наталія Шкадун, каардынатарка РГ “Жанчыны БСДП” Марыя Рудакоўская. Зацверджаны змены ў Палажэнне па правядзенні агульнапартыйнай канферэнцыі РГ “Жанчыны БСДП” у адпаведнасці з якім прадстаўніцамі і прадстаўнікамі на Канферэнцыю дадаткова з’яўляюцца “каардынатаркі, абраныя на абласных (Мінскай гарадской) канферэнцыях РГ “Жанчыны” БСДП.
Абмеркаваны праект канцэпцыі пенсійнай рэформы, распрацаваны кіраўніком экспертна-аналітычнай групы пры ЦК БСДП Міхаілам Пастуховым. Прынята рашэнне правесці кансультацыі з экспертна-аналітычнай групай пры ЦК БСДП, РГ “Жанчыны БСДП”, а таксама сябрамі Прэзідыуса па канцэпцыі праекта рэформы пенсійнай рэформы і пасля правак вынесці канцэпцыю паўторна на зацвярджэнне Цэнтральнага камітэта ў якасці партыйнай пазіцыі.
У раздзеле “Рознае” абмеркавана сітуацыя з пераследам сябраў БСДП за выкарыстанне зарэгістраванай партыйнай сімволікі ў Гомелі і Мінску. Прынята рашэнне прыняць адпаведную заяву Прэзідыумам, накіраваць скаргу ў Генеральную пракуратуру ў сувязі з сістэмнымі выпадкамі пераследу, а таксама звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі за тлумачэннямі.
210 views18:55
Адкрыць / каментаваць
2021-01-25 21:38:06
Сябра БСДП з Мастоў Дзмітрый Цеслянок вызвалены з залу суда. Учора вечарам ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за вывешаны ў кватэры бел-чырвона-белы сцяг. Каля шасці гадзін ён правёў у карцары ("стакане"), пасля чаго яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Міліцыянты абвінавачвалі яго ў непадпарадкаванні (адмовіўся выдаць мабільны тэлефон і разбіў яго) і несанкцыяваным масавым мерапрыемстве (вывешванні сцягу). Верагодна, што справа адпраўлена на дапрацоўку. Цягам сутак міліцыянты склалі на яго каля 5 варыянтаў пратаколаў.
197 views18:38
Адкрыць / каментаваць
2021-01-25 18:26:19
У Гомелі актывістка БСДП Ала Караленка атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту за фота каля навагодняй ялінкі з партыйным сцягам.
308 views15:26
Адкрыць / каментаваць