Get Mystery Box with random crypto!

БСДП

Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП Б
Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП
Адрас канала: @bsdp_hramada
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 174
Апісанне з канала

Навінавы канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-02-22 18:52:22
Каментарыі старшыні БСДП Ігара Барысава да справаздачы ЦК БСДП на ХХІ з'ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
82 views15:52
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 18:02:02
Вітальнае слова намесніка старшыні Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксея Елісеева на ХХІ з'езде БСДП.
67 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 14:26:22
Вітальны выступ намесніка старшыні Беларускага Кангрэса Дэмакратычных Прафсаюзаў Сяргея Антусевіча на ХХІ з'езде Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
106 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 18:00:58
Старшыня Беларускага Кангрэса Дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук выступае з вітальным словам на ХХІ з'ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
134 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 15:01:15
Другім наймаладзейшым чалавекам у склад Цэнтральнага Камітэту партыі ХХІ з'езд выбраў Наталлю.

Нарадзілася 14 красавіка 1994 года ў Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя А.А. Куляшова па спецыяльнасці "Геаграфія. Біялогія". Працуе настаўнікам геаграфіі і біялогіі ў Клічаўскай сярэдняй школе №1.

У БСДП уступіла ў 2016 годзе. З'яўляецца сябрам Магілёўскага абласнога камітэту партыі.
141 viewsedited  12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 12:01:15
Працягваем вас знаёміць з Цэнтральным Камітэтам, які выбраны ХХІ з'ездам партыі.

Што пра яго вядома?

Нарадзіўся 2 лютага 1996 г. у Брэсце.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Мае дыплом інжынера-праграміста. Свабодна валодае англійскай мовай.  

З 2017-2021 гг. працаваў у ТАА "Эполь Софт". З 2022 у ТАА "АКСАДЖАЙЛ". Таксама з 2021 працуе выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным ўніверсітэце.

У БСДП уступіў у 2020. З канца 2020 - старшыня Ленінскай раёнай арганізацыі г. Брэста. З лютага 2022 - сябар Цэнтральнага Камітэта БСДП.

Жанаты.
35 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 10:23:37 Стала вядома, за што быў адпраўлены на суткі Мікалай Сушкоў.

Як піша дзяржаўная прапаганда, "был подписан на telegram-канал, включенный в Республиканский список экстремистских материалов, и распространял размещаемую там информацию."

Сябры, нагадваем пра бяспеку. Не перапошчвацце інфармацыю з крыніц, якія унеслі ў спіс, нават вельмі блізкім сваякам. Ніхто не гарантуе, што ваш тэлефон ці сваякоў не правераць супрацоўнікі "тайнай дзяржаўнай паліцыі".

Беражыце сябе!
135 viewsedited  07:23
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 19:52:03
Зноўку прэвентыўныя затрыманні.

Мы не адразу падалі інфармацыю пра знікненне нашага аднапартыйца з Гомельскага раёну, бо спрабавалі высветліць абставіны. Праваабаронцы падалі інфармацыю раней, але яна некарэктная.

Сушкоў Мікалай.

Вылучаўся ў сябры ўчастковай камісіі шляхам збору подпісаў. Не прынялі. Падстава - неправільна аформлены падпісны ліст (не цалкам ініцыялы падпісантаў, у адрасе няма назвы вёскі).

Далей Мікалаю ў прыватных паведамленнях у Фэйсбуку напісаў старшыня Чонкаўскага сельсавету Гомельскага раёну Кабзараў Аляксей і запрасіў на сустрэчу ў сельсавет па мясцовых пытаннях. Як паведаміў сам Мікалай, так старшыня сельсавету ніколі не працаваў.

І вось для "абмеркавання мясцовых праблем" Мікалай пайшоў у сельсавет 18 лютага ў 9 гадзін. І знік. Ён перастаў адказваць на тэлефоны, не з'явіўся на партыйны сход.

Сёння атрымалася даведацца, што Мікалай быў затрыманы і ў той жа дзень асуджаны. Яму "прысудзілі" 12 сутак. Артыкул пакуль не вядомы.
1.3K viewsedited  16:52
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 15:00:42
Няўжо вы думалі, што мы забыліся пра мужчын?


Не, іх большасць у складзе ЦК, як пра іх забудзеш. Таксама цікавы факт, што самым "мускуліным" рэгіёнам сярод сябраў Цэнтральнага Камітэту з'яўляецца горад Мінск. Тут з 16 прадстаўнікоў у ЦК месцы займае 11 мужчын.
1.1K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 12:00:21
Працягваем вас знаёміць з вынікамі чарговага ХХІ з'езду БСДП. 

Нагадаем, што ў складзе ЦК - 18 жанчын з 43 сябраў (альбо 41,9%). Між іншым, самыя актыўныя жанчыны ў Віцебскай вобласці. Не такое вялікае прадстаўніцтва ў ЦК ад Віцебшчыны, але ўсе 3 сябры ЦК БСДП ад Віцебскай вобласці - жанчыны.
848 views09:00
Адкрыць / каментаваць