Get Mystery Box with random crypto!

БСДП

Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП Б
Лагатып тэлеграм-канала bsdp_hramada — БСДП
Адрас канала: @bsdp_hramada
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 174
Апісанне з канала

Навінавы канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-01-19 14:47:16 Затрымана сябра Прэзідыўма БСДП (адзін з адміністратараў партыйнага ТГ-канала "БСДП") Людміла Волкава. Вядома, што сёння па яе на працу прыйшлі праваахоўнікі. Разам з ёй яны накіраваліся да Людмілы дамоў, дзе зладзілі вобшук. Пасля таго, як тэлефон патрапіў у рукі праваахоўнікаў, афіцыйная сімволіка БСДП на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдалены. Зараз вырашаецца пытанне аб прадастаўленні ёй адваката.

Раней Людміла праходзіла сведкай па крымінальнай справе і год таму (22 студзеня 2021 г.) у яе адбываўся вобшук, які ладзіў ГУБАЗік.

Нагадаем, што ТГ-канал БСДП не з'яўляецца экстрэмісцкім. На канале прадастаўляецца інфармацыя аб жыцці і дзейнасці партыі, а таксама яе таварышаў. Падпіска на наш канал вітаецца.
674 viewsedited  11:47
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 15:11:44
151 views12:11
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 15:11:43 15 студзеня 2022 адбылася справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі БСДП. На пасаду старшыні пераабрана Марыя Рудакоўская, намеснікам выбраны Андрэй Казановіч, рэвізорам Мікола Лавіцкі, выбраныя іншыя сябры Мінскага гарадскога камітэта, дэлегаты на З'езд партыі, абмеркаваны кандыдатуры для рэкамендацыі ў ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ад сталічнай партарганізацыі, а таксама ў склад ЦРК БСДП, абмеркавалі бягучую палітычную сітуацыю ў краіне, а на завяршэньне, павіншавалі сяброў з Новым годам па старому стылю.
137 viewsedited  12:11
Адкрыць / каментаваць
2022-01-14 13:22:18
Сёння ў 6:20 у Магілёўскага сябра БСДП, журналіста, экс-кандыдата ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Яўгена Глушкова адбыўся ператрус. Праваахоўнікі выламалі яму дзверы і ў поўнай амуніцыі ўварваліся ў кватэру, дзе паклалі Яўгена тварам у падлогу, пасля чаго разграмілі кватэру і канфіскавалі тэхніку.

Пасля вобшуку адвезлі ў міліцыю і дапыталі па арт. 188 КК "Паклёп". Па справе праходзіць у якасці сведкі.
89 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 11:35:31
Мінская гарадская арганізацыя БСДП запрашае на традыцыйную навагоднюю вечарыну. У нашых планах падсумаваць вынікі мінулага, падумаць пра будучае.

Сустракаемся ў суботу 15 студзеня 2022 года ў 16 гадзін.

Для фуршэту можаце захапіць з сабой

А можа хто і заспявае?
63 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 15:12:09 Ці існуе ў Беларусі працоўная дыскрымінацыя? У студыі BSDPnews юрыст Беларускага Кангрэса Дэмакратычных Прафсаюзаў Алена Яськова, вядучая - Вераніка Нікалайчык. Гутарка ідзе пра існуючую ў краіне працоўную дыскрымінацыю.

Запіс размовы быў зроблены ў кастрычніку 2021 г., аднак дагэтуль ён не згубіў сваю актуальнасць.
97 views12:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 14:26:47 Гісторык Анатоль Сідарэвіч піша пра сяброўства класікаў сацыялізму Маркса і Энгельса.
105 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 17:21:50 На сайце прыхільнікаў БСДП з'явілася ў электронным выглядзе брашуру з праектам закона "Аб праве грамадзян на абскарджванне ў судзе дзеянняў і рашэнняў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, службовых і іншых асоб, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый".

Праект распрацаваны пад кіраўніцтвам сябра ЦК БСДП Міхаіла Пастухова. Навошта такі закон - чытайце ў апісанні!
125 viewsedited  14:21
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 20:20:51
Гомельскі сябра БСДП Станіслаў Мачалаў асуджаны на 3 гады калоніі за ўдзел ў акцыі пратэсту ў верасні 2020 г.
131 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 19:45:46
Яшчэ адно відэа затрымання Алега Канавалава.
127 views16:45
Адкрыць / каментаваць