Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага

Адрас канала: @belwarriors
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 34.88K
Апісанне з канала

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 6

2023-11-30 15:17:17 29-30 лістапада ў Кіеве праходзiць iніцыяваная фондам Кастуся Каліноўскага канферэнцыя «Шлях да волі».

Сабралася на яе больш за 100 беларускiх грамадскiх актывістаў i добраахвотнікаў. Вынікі першага дня канферэнцыі зафіксаваныя падпісанымі дакументамі.
Чытаць
16.2K views12:17
Адкрыць / каментаваць
2023-11-27 14:05:49
Дарагія сябры!

Ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага перадаюць віншаванне з фронту для ўсіх беларусаў, бо сёння Дзень Герояў «Слуцкага Збройнага Чыну».

Як тады, 27 лістапада 1920 года беларусы случчыны распачалі ўзброеную барацьбу за адраджэнне незалежнай і вольнай Беларусі, так і зараз нашыя героі гэтак жа смела і адважна змагаюцца на фронце, стоячы на абароне незалежнасці Украіны і Беларусі!

Дзякуй усім, хто верыць і падтрымлівае нашых герояў! Разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці і здабыць перамогу!
13.9K views11:05
Адкрыць / каментаваць
2023-11-24 17:35:03 Прадстаўляем вашай увазе ваяра батальёна «Волат» з пазыўным «Сава».

«Сава» – вопытны спецыяліст, чыя служба на перадавой беспілотнай авіяцыі заслугоўвае ўвагі. У гэтым сюжэце вы даведаецеся асабістую гісторыю ваяра, пра баявыя задачы пілотаў БПЛА, вольны час і з якімі даводзіцца сутыкаюцца цяжкасцямі кожны дзень.
15.4K views14:35
Адкрыць / каментаваць
2023-11-21 12:32:53
Сёння асаблівы дзень – Дзень Годнасці і Свабоды ва Украіне!

Мы віншуем украінцаў з гэтай важнай падзеяй, якая нагадвае аб вашай сіле, непахіснасці і гатоўнасці адстойваць свае правы і свабоду.

Беларусы заўсёды падзялялі з вамі агульныя каштоўнасці свабоды і справядлівасці, стаялі разам на Майдане, а калі прыйшла вайна ў 2014 — сталі плячом да пляча, каб знішчыць нашага агульнага ворага. Стаім і дагэтуль: за Вашу і Нашу Свабоду. Разам да Перамогі!

З Днём Годнасці і Свабоды, дарагія украінцы!
13.9K viewsedited  09:32
Адкрыць / каментаваць
2023-11-20 13:22:46
Беларуская мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла свой новы цудоўны твор ваярам мінаметнага разліку «Жнец» палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова. 

Гэтак жа вы можаце падтрымаць  ваяроў палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова і дапамагчы прыдбаць такі неабходны для эфектыўнай працы на фронце дрон Mavic 3T і дзве антэны.

Мэта збору: 302 000 ₴

Спасылка на банку https://send.monobank.ua/jar/8wN4zBzqzc

Номер картки банки
5375 4112 1017 0648

Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal, то можаце дасылаць іх Аляксандру Балаганаву: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Справаздача будзе прадстаўлена пасля закрыцця збору і набыцця

Разам мы зможам забяспечыць нашым хлопцам неабходнае абсталяванне для паспяховага выканання задач! Кожны ўзнос набліжае нас да перамогі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
13.8K viewsedited  10:22
Адкрыць / каментаваць
2023-11-17 17:16:44
Да канферэнцыі “Шлях да Волі” далучыліся Офіс Ціханоўскай і шэраг дэмакратычных рухаў, а прыём заявак на ўдзел трывае да 20 лістапада.

https://bel.army/news/conference-demsili.html
23.6K viewsedited  14:16
Адкрыць / каментаваць
2023-11-16 14:45:40
Палкавое БПЛА імя «Мікіты Крыўцова» гатовае падняцца ў неба!

Гэта першы вылет нашай новай тэхнікі, якая займаецца аэравыведкай на пазіцыі акупанта.

Камера паказвае вам атмасферу рэальнага часу, дзе вы маеце эксклюзіўную магчымасць паглядзець на дэталі падрыхтоўкі і поўнага працэсу ўзлёту ад першай асобы. Пілот дзеліцца сваімі ўражаннямі і каментарыямі баявога вылету.

Зараз хлопцам на фронце тэрмінова патрэбен дрон Mavic 3T і 2 антэны. Мы праводзім збор і, дзякуючы вам, сабралі ўжо траціну патрэбнай сумы!

Мэта збору: 302 000 ₴

Спасылка на банку: https://send.monobank.ua/jar/8wN4zBzqzc

Номер картки банки
5375 4112 1017 0648

Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal, то можаце дасылаць іх Аляксандру Балаганаву: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Справаздача будзе прадстаўлена пасля закрыцця збору і набыцця
14.7K viewsedited  11:45
Адкрыць / каментаваць
2023-11-14 17:11:08
Учора ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам ў адстаўцы — адным з самых дасведчаных інструктараў Палка Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча.

Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад'емнай часткай нашай гісторыі. Яго самаадданасць, прафесіяналізм і сталае імкненне падзяліцца сваім досведам пакінулі вялікі след у гісторыі нашага Палка.
Гэты вялікі чалавек быў не толькі выдатным інструктарам, але і верным сябрам і настаўнікам.

Яго ўклад у развіццё нашых навыкаў застанецца з намі назаўжды. Мы смуткуем і памятаем светлыя моманты, якія ён пакінуў у нашых сэрцах.
14.5K views14:11
Адкрыць / каментаваць
2023-11-12 21:31:06
Навіны Палка за тыдзень

Канферэнцыя вызваленчага руху Беларусі
Сыход з жыцця інструктара Палка
Утрыманне пазіцый на перадавой.


Банка на Трал: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7

Банка на дрон для
Палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова: https://send.monobank.ua/jar/8wN4zBzqzc

Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal, то можаце дасылаць іх Аляксандру Балаганаву: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Глядзець на YouTube 
   
ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:   
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
https://bel.army/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:   
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
15.9K viewsedited  18:31
Адкрыць / каментаваць
2023-11-11 16:39:42
Сёння ля мемарыяла Міхаілу Жызнеўскаму нашы ваяры замянілі старыя сцягі на новыя, а перад гэтым разам з украінскімі валанцёрамі правялі рэканструкцыю самога мемарыяла. Мы шануем памяць пра ўсіх нашых пабрацімаў, якія загінулі ў барацьбе за Свабоду Украіны і Беларусі. Іх адвага застанецца ў нашых сэрцах назаўжды. Няхай гэтыя сцягі будуць вечным напамінам пра ўсіх герояў, чыя ахвяра ніколі не будзе забытая.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
15.0K views13:39
Адкрыць / каментаваць